Оляфур Рагнар Грымсан
О́ляфур Ра́гнар Гры́мсан (па-ісьляндзку: Ólafur Ragnar Grímsson, ˈouːlavʏr ˈraknar ˈkrimsɔn; нарадзіўся 14 траўня 1943 году) — пяты прэзыдэнт Ісьляндыі[1] (1996—2016).
Оляфур Рагнар Грымсан | |
па-ісьляндзку: Ólafur Ragnar Grímsson | |
5-ы прэзыдэнт Ісьляндыі | |
---|---|
1 жніўня 1996 — 1 жніўня 2016 | |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Вігдзіс Фінбагадоцір |
Міністар фінансаў | |
28 верасьня 1988 — 30 красавіка 1991 | |
Прэм’ер-міністар: | Стэйнгрымур Хермансан |
Папярэднік: | Ён Бальдвін Ханібальсан |
Наступнік: | Фрыдрык Клемэнц Софусан |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
14 траўня 1943 (81 год) Ісафіёрдур, Ісьляндыя |
Партыя: |
|
Сужэнец: |
|
Дзеці: |
|
Адукацыя: | Манчэстэрскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьОляфур нарадзіўся ў Ісафіёрдуры. У 1962—1970 вывучаў эканоміку і паліталёгію ў Манчэстэрскім унівэрсытэце. У 1970 атрымаў званьне доктара паліталёгіі, выкладаў ва ўнівэрсытэце Ісьляндыі, з 1973 — прафэсар.
У 1978—1983 зьяўляўся дэпутатам Альтынгу ад левага Народнага зьвязу; у 1980—1983 узначальваў парлямэнцкую групу партыі. У 1983—1987 — старшыня выканкаму Народнага зьвязу, у 1987—1995 — лідар партыі. У 1988—1991 займаў пасаду міністра фінансаў. У 1991—1996 — дэпутат Альтынгу.
На прэзыдэнцкіх выбарах у 1996 року перамог з 41,4% галасоў. Пераабіраўся ў 2004 і 2012 роках, а ў 2000 і 2008 ня меў канкурэнтаў і проста працягнуў выконваць свае абавязкі.
Сям’я
рэдагавацьУ 1974 Оляфур Грымсан ажаніўся з Гудрун Катрын Форбэргсдотыр, зь якой мелі дзьвюх дачок-блізьнятак. Гудрун Катрын памерла ад лейкеміі ў 1998 року.
У другі раз Грымсан ажаніўся з ізраільцянкай Дорыт Мусаеф. Вясельная цырымонія адбылася 14 раўня 2003, у дзень ягонага 60-годзьдзя, у прэзыдэнцыі.
Крыніцы
рэдагавацьПапярэднік Свавар Гестсан |
Кіраўнік Народнага зьвязу 1987—1995 |
Наступнік Маргрэт Фрымансдотыр |
Папярэднік Ён Бальдвін Ханібальсан |
Міністар фінансаў 1988—1991 |
Наступнік Фрыдрык Софусан |
Папярэднік Вігдзіс Фінбагадоцір |
Прэзыдэнт Ісьляндыі 1996—2016 |
Наступнік Гудні Ёўганэсан |