Гудні Ёўганэсан
Гу́дні Тарлясыюс Ё́ўганэсан (па-ісьляндзку: Guðni Thorlacius Jóhannesson; нар. 26 чэрвеня 1968, Рэйк’явік, Ісьляндыя) — ісьляндзкі гісторык, дзяржаўны дзяяч. Прэзыдэнт Ісьляндыі з 2016 року.
Гудні Ёўганэсан | |
Guðni Th. Jóhannesson | |
Прэзыдэнт Ісьляндыі | |
---|---|
1 жніўня 2016 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Сыгурдур Інгі Ёўгансан |
Папярэднік: | Оляфур Рагнар Грымсан |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 чэрвеня 1968 (56 гадоў) Рэйк’явік |
Сужэнец: |
|
Дзеці: | 5 |
Бацька: | Ёўганэс Сэмундсан[d] |
Маці: | Маргрэт Тарлясыюс[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьГудні скончыў Рэйк’явіцкую гімназію (1987), унівэрсытэт Ўорвіку (Ангельшчына) са ступеньню бакаляўра гісторыі і паліталёгіі (1991) і ўнівэрсытэт Ісьляндыі са ступеньню магістра мастацтваў па гісторыі (1997). У 1999 атрымаў званьне магістра студыяў унівэрсытэту Оксфарду, у 2003 — доктара філязофіі па гісторыі Лёнданскага ўнівэрсытэту каралевы Марыі[2].
Чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэце Ісьляндыі, Біфрасцкім унівэрсытэце і ўнівэрсытэце Лёндану. Цяпер працуе старэйшым выкладчыкам гісторыі ва ўнівэрсытэце Ісьляндыі. Выдаў некалькі працаў па гісторыі Ісьляндыі, у тым ліку пра трасковыя войны, фінансавы крызіс 2008—2011 рокаў і інстытут прэзыдэнцтва. Апісаў біяграфію Гунара Торадсэна(en) і кнігу пра прэзыдэнцкі тэрмін Крыстыяна Элд’яўрна(en).
25 чэрвеня 2016 року абраны новым прэзыдэнтам Ісьляндыі з 39,1% галасоў[3], стаўшы ва ўзросьце 48 гадоў наймаладзейшым прэзыдэнтам. Пасаду заняў 1 жніўня[4].
Сям’я
рэдагавацьМаці — настаўніца і журналістка Маргрэт Тарлясыюс, бацька — настаўнік фізкультуры і трэнэр Ёўганэс Сэмундсан[5] (памёр у 42-гадовым узросьце ад раку). Гудні мае двух братоў — Патрэкура, колішняга гульца гандбольнай зборнай Ісьляндыі[5], цяпер трэнэра аўстрыйскай зборнай, і Ёўганэса, сыстэмнага аналітыка. У дзяцінстве гандболам займаўся і Гудні[5][6].
У 2004 року Гудні Ёўганэсан ажаніўся з канадкай Элайзай Рэйд, зь якой пазнаёміўся ў Вялікабрытаніі падчас навучаньня. Зь ёй маюць чатырох дзяцей, яшчэ адну дачку Гудні мае ад папярэдняга шлюбу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д https://ugla.hi.is/pub/hi/simaskra/cv_en/c8861dcbb1a1.pdf
- ^ «Guðni Th. Jóhannesson Ferilskrá» (PDF).
- ^ Lokatölur komnar úr öllum kjördæmum
- ^ Political Novice Elected Iceland President Amid Football Fever 26 June 2016 г. Праверана 26 June 2016 г.
- ^ а б в Breaking: Iceland elects new President
- ^ Lamdi bróður sinn og nennir ekki að djamma: Öll litlu atriðin sem þú þarft að vita um Guðna en skipta kannski mestu máli - DV (ісьл.)
Літаратура
рэдагаваць- Kári í jötunmóð. Saga Íslenskrar erfðagreiningar og Kára Stefánssonar (Reykjavík: Nýja bókafélagið, 1999).
- Völundarhús valdsins. Stjórnarmyndanir, stjórnarslit og staða forseta Íslands í embættistíð Kristjáns Eldjárns, 1968—1980 (Reykjavík: Mál og menning, 2005).
- Óvinir ríkisins. Ógnir og innra öryggi í kalda stríðinu á Íslandi (Reykjavík: Mál og menning, 2006).
- Þorskastríðin þrjú. Saga landhelgismálsins 1948—1976 (Reykjavík: Hafréttarstofnun Íslands, 2006).
- Hrunið. Ísland á barmi gjaldþrots og upplausnar (Reykjavík: JPV, 2009)
- Gunnar Thoroddsen. Ævisaga. (Reykjavík: JPV, 2010)