Суша (рака)
Су́ша — рака ў Клічаўскім і Качэрыцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Ольсы (басэйн Дняпра). Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 364 км². Выдатак вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Суша | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Рагі |
Вусьце | Ольса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 40 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,5 м³/с |
Плошча басэйну | 364 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Асноўны прыток — рака Перасопенка (праваруч). Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў.
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Рагі Клічаўскага раёну, вусьце за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ваевічы Клічаўскага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вялікім працягу празь лясныя масівы.
Даліна слабавыразная, у нізкай плыні зьліваецца з далінай Ольсы, шырыня ад 0,5 км да 1 км. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня ад 0,1—0,2 км у высокай і сярэдняй плыні да 0,4—0,6 км ніжэй за ўток Перасопенкі. Рэчышча ад вытоку (шырыня 5—7 м), на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй вольна мэандруе, моцназьвілістае. Берагі спадзістыя[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 356
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 356