Нідокі (лет. Lyduokiai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Сясарцы. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 142 чалавекі. Знаходзяцца за 11 км на ўсход ад Вількаміру.

Нідокі
лац. Nidoki
лет. Lyduokiai
Касьцёл
Касьцёл
Герб Нідокаў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Вышыня: 127 м н. у. м.
Насельніцтва: 142 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°16′1″ пн. ш. 24°56′49″ у. д. / 55.26694° пн. ш. 24.94694° у. д. / 55.26694; 24.94694Каардынаты: 55°16′1″ пн. ш. 24°56′49″ у. д. / 55.26694° пн. ш. 24.94694° у. д. / 55.26694; 24.94694
Нідокі на мапе Летувы
Нідокі
Нідокі
Нідокі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Нідокі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны.

Тлумачэньня гістарычнай назвы Нідокі зь летувіскай мовы няма, тым часам летувізаваную форму Lyduokiai спрабуюць выводзіць ад балтыйскага lydimas — 'высечка', блізкага да тэрміну «ляда»[1].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Nidoki (2 лютага 1499 году)[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Нідокі датуецца 1499 годам. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні Пяткевічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1623 годзе ў Нідоках збудавалі касьцёл. У XVII ст. мястэчка перайшло да Дамброўскіх, у XVIII ст. — да роду Марыконі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Нідокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 10 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Нідокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: ~1886 год — 57 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 142 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Сядзіба

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1884)
  • Сядзіба (XIX—XX стагодзьдзі)
  1. ^ Zinkevičius Z. Ukmergės rajono gyvenviečių vardynas: pavadinimų kilmė. — Vilnius, 2011. P. 27.
  2. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 117.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 38.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць