Нятупа (Саколькі павет)

вёска ў Саколькім павеце

Нятупа" (па-польску: Nietupa) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі.

Нятупа
польск. Nietupa
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Гміна: Крынкі
Насельніцтва: 30 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-120
Нумарны знак: BSK
Геаграфічныя каардынаты: 53°14′1″ пн. ш. 23°49′1″ у. д. / 53.23361° пн. ш. 23.81694° у. д. / 53.23361; 23.81694Каардынаты: 53°14′1″ пн. ш. 23°49′1″ у. д. / 53.23361° пн. ш. 23.81694° у. д. / 53.23361; 23.81694
Нятупа на мапе Польшчы
Нятупа
Нятупа
Нятупа

Гісторыя

рэдагаваць

Каля 1560 году вёска была закладзена русінамі-бортнікамі. Першапачаткова гэтае месца называлася Вялікія Жылічы[1].

У 1940—1945 гадах у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

16 жніўня 1945 году перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[2].

Насельніцтва

рэдагаваць

У 1921 годзе ў вёсцы было 30 дамоў і 158 жыхароў, у тым ліку 119 праваслаўных, 28 католікаў і 11 юдзеяў[3].

У 1944 годзе 22 сям’і вырашылі назаўсёды пераехаць у БССР[1].

У 1980 годзе ў вёсцы пад кіраўніцтвам Януша Сяткоўскага праводзіліся дыялекталягічныя і лінгвістычныя дасьледаваньні, у якіх адзначалася, што асноўным сродкам зносінаў паміж жыхарамі зьяўляецца беларуская мова[1].

Славутасьці

рэдагаваць
  • драўляны вадзяны млын, 2 пал. XIX, №604 ад 16.12.1985
  1. ^ а б в Станіслаў Глінка, Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Уроцлаў, Варшава, Кракаў, Гданьск, 1980, с. 45
  2. ^ Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych, Варшава, 1924, с. 79 (88), том 5