Нэлі Тулупава
Нэ́лі Іва́наўна Тулу́пава (па мужы Лісоўская; 1 лютага 1938, в. Капань, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць — 30 ліпеня 2001) — беларуская паэтка, празаік, перакладчыца.
Нэлі Тулупава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1 лютага 1938 |
Памерла | 30 ліпеня 2001 (63 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладніца, пісьменьніца, паэтка |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася 1 лютага 1938 году ў в. Капань Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці ў сям’і настаўніка Івана (Янкі) Тулупава. Падчас нямецка-савецкай вайны сям’я не пасьпела эвакуявацца, і бацьку за сувязь з партызанамі закатавалі ў гестапа. У 1955 годзе скончыла Гомельскую мэдычную вучэльню. Працавала фэльчаркай і акушэркай у мэдычных установах Віцебшчыны, дыктаркай Віцебскага абласнога тэлебачаньня. У 1969 годзе скончыла завочнае аддзяленьне факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1962 годзе пераехала ў Горкі Магілёўскай вобласьці, дзе працавала інструктарам РДК, мэдсястрой у бальніцы, загадчыцай агульнага сэктару райкаму камсамолу, рэдактарам газэты «Советский студент» Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1974—1978 гадох — загадчыца рэпэртуарнага аддзелу Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, у 1979—1988 гадох — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1990 году працавала загадчыцай аддзелу літаратуры часопісу «Вожык».
Раптам у жыцьці паэткі пачынаецца паласа няшчасьцяў. Захварэў і памёр любімы муж Валеры. Цяжка захварэла дачка. І новае гора — трагічная гібель бацькі. «Госпад Сам паставіў мяне перад Сабою на калені» — казала пазьней Нэлі Іванаўна. І толькі ў царкве знайшла яна суцяшэньне. Яна чытала шмат духоўнай літаратуры, пачала езьдзіць па сьвятых месцах. Сама невылечна хворая, яна вырашыла прыняць манаства. 5 студзеня 2001 году ўзяла пострыг пад імем манахіні Неанілы ў Карме. Памерла 30 ліпеня 2001 году.
Творчасьць
рэдагавацьУ друку выступала з 1956 году (аршанская раённая газэта «Ленінскі прызыў»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Станцыя надзей» (1971), «Дабрадзея» (вершы і паэмы, 1977), «Босая цішыня» (вершы, паэма, 1980), «Гарывада» (драматычная паэма-бая, 1984), «Сонца ў хату» (выбранае, 1986), «Як павезлі мяне сватаць» (гумарэскі, 1987), «Скажыце ўсім» (лірыка і гумар, 1988), «Сьвітальная сініца» (Менск, 2003). У кожным яе зборніку вершаў — гімн чалавеку, такому, які ён ёсьць: са сваім болем і радасьцю, пачуцьцямі і ўчынкамі. Кожны зборнік — гэта эмацыйная размова з усім сьветам аб надзённых праблемах, але размова праз паэтычны вобраз, праз трапную рыфму, незвычайнае параўнаньне. Кожны зборнік — гэта яшчэ й песьня Радзіме, Беларусі, у простым і ўскосным сэнсе: некалькі яе вершаў пакладзена на музыку, а многія самі сьпяваюцца, настолькі блізкія яны да народнай песьні.
Як адзначае В. Ярац, «…паэзія Н. Тулупавай адметная грамадзянскасьцю, патрыятычнасьцю, эмацыйнасьцю, сьпеўнасьцю. Яе герой — чалавек, які ён ёсьць, і адначасова чалавек — творца свайго лёсу, з адвечнай прагай свабоды» [1] У 1987 годзе яе вершы былі выдадзены ў перакладзе С. Яўсеева на расейскую мову ў выдавецтве «Советский писатель» (зборнік «Я соловья искала»). Н. Тулупава таксама аўтар кніжак для дзяцей «Дожджык Мікіта» (вершы, 1979), «Бізоны-рабінзоны» (казкі, 1983), «Пра што думае кіт» (аповесьць, 1986).
Музыку да яе вершаў пісалі кампазытары Юры Семяняка, Б. Фёдараў, І. Кузьняцоў, Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Эдуард Зарыцкі, А. Канстанцінава, Н. Мікуліч, Валянціна Сярых, Уладзімер Буднік, Ул. Прохараў, Ул. Кур’ян, В. Макеева, Л. Шурман, Галіна Гарэлава, В. Кузьняцоў.
Бібліяграфія
рэдагавацьАсобныя выданьні
рэдагаваць- Станцыя надзей / Н.Тулупава. — Менск, Беларусь, 1971. — 56 с.
- Дабрадзея : вершы і паэмы / Н.Тулупава. — Менск, Маст.літ., 1977. — 112 с.
- Дожджык Мікіта : вершы, небыліцы, казка / Н.Тулупава. — Менск, Маст.літ., 1978. — 25 с.
- Босая цішыня : вершы і паэма / Н. І. Тулупава. — Менск, Маст. літ., 1980. — 110 с.
- Бізоны-рабінзоны : вясёлыя, крыху фантастычныя гісторыі-казкі / Н. І. Тулупава. — Менск, Юнацтва, 1983. — 104 с.
- Гарывада : паэма — бая / Н.Тулупава. — Менск, Маст.літ., 1984. — 95 с.
- Пра што думае кіт : аповесць / Н. І. Тулупава. Менск, Юнацтва, 1986. — 86 с.
- Сонца ў хату : вершы і паэмы / Н. І. Тулупава. — Менск, Маст.літ., 1986. — 174 с.
- Скажыце ўсім : лірыка і гумар / Н. І. Тулупава. — Менск, Маст.літ., 1988. — 118 с.
- "Я соловья искала : Стихи, поэма (пераклад С. Яўсеева на рускую мову). / Н. Тулупова. — Масква: «Советский писатель», 1987. — 108 с.
- Як павезлі мяне сватаць : гумарэскі, батлейкі, казаніцы, кепікі / Н. І. Тулупава. — Менск, Выд-ва ЦК КПБ, 1987. — 47 с.
- Скажыце ўсім : лірыка і гумар / Н. І. Тулупава. — Менск, Маст.літ., 1988. — 118 с.
- Я чакаю цябе : лірыка / А. І. Тулупава. — Менск, Маст.літ., 1993. — 156 с.
- Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка: Аповесць-казка ; Люстерка, якое размаўляла: Казкі / Нэлі Тулупава.- Мн. : ТАА «Аракул», 1997. — 336 с.
- Вочы ў вочы: вершы і паэма: выбранае: да 75-годдзя з дня нараджэння Н. Тулупавай / Анэля Тулупава. — Горкі : выдавецтва БДСГА, 2013. — 143 с.
Творы, апублікаваныя ў часопісах
рэдагаваць- Пралескі сорак пятага. Начная размова. Сарочына вока. Ягадка. Бліны : вершы / Н.Тулупава // Работніца і сялянка. — 1988. — № 1. — С. 18.
- Ледзь субота…
- Чаромха. Старая пласцінка : вершы / А.Тулупава // Работніца і сялянка. — 1993. — № 9. — С. 15.
- Трансмутацыя альбо Падарунак лёсу / Н.Тулупава // Вожык. — 1993. — № 19. — С. 13.
- «Я чакаю цябе» / Н.Тулупава // Беларусь. — 1993. — № 9. — С. 11.
- Вершы / Н.Тулупава // Полымя. — 2003. — № 3. — С. 162—164.
- «Я за вас памалюся» : вершы / А. І. Тулупава // Алеся. — 2003. — № 6. — С. 9.
- Жытнікі : апавяданне / А.Тулупава // Літаратура і мастацтва. — 2008. — 22 лютага. — С. 9.
- Рэха ў калысцы : драматычная паэма ў прозе / А.Тулупава // Полымя. — 2008. — № 10. — С. 10-30.
- Лазар Канцавейка з Пірачыч : апавяданне / А.Тулупава // Літаратура і мастацтва. — 2010. — 12 сакавіка. — С. 6.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т.6. Мн.: 1995. С. 108.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|