Уладзімер Буднік
Уладзіме́р Іва́навіч Бу́днік (28 красавіка 1949, Жыткавічы — 8 жніўня 2007) — беларускі кампазытар.
Уладзімер Буднік | |
Род дзейнасьці | кампазытар |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 красавіка 1949 |
Месца нараджэньня | Жыткавічы, Гомельская вобласьць |
Дата сьмерці | 8 жніўня 2007 (58 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар |
Біяграфія
рэдагавацьЗакончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Сакалоўскага па клясе баяна, Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па клясе кампазыцыі прафэсара А. В. Багатырова.
Творчасьць
рэдагавацьАўтар сымфоніі, кантаты, інструмэнтальнай творчасьці, шырока вядомы яго песьні «Пах чабаровы», «Палесьсе», «Шумі, мой лес», «Зямля мая адзіная», «Вятры Палесься», «Маці-зямля», «Белая лілея», «Сьвятло тваіх вачэй», «Водар чаромхі», «Я зачараваная табой», «Папараць-кветка», «Каця-Кацярына», «Ксеня», «Вечаровая песьня самотніцы», «Жаданае каханьне» і іншыя. Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1982), ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафзьвязаў Беларусі (1993), сябар зьвязу кампазытараў Беларусі (1977).
Уладзімер Буднік — аўтар шэрагу патрыятычных песьняў. Вакальны твор «Янка Купала» меў посьпех і на эўрапейскіх фэстывалях.
Каля дваццаці вакальных твораў Уладзімера Будніка зьмешчана на старонках «Зьвязды».
Асаблівасьцямі песеннай спадчыны Ўладзімера Будніка зьяўляюцца выразнасьць мэлёдыяў, эмацыйная непасрэднасьць і нацыянальны калярыт.
Ушанаваньне памяці
рэдагаваць3 сьнежня 2007 году ў Белдзяржфілярмоніі адбыўся канцэрт памяці беларускага кампазытара Ўладзімера Будніка.[1]
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьПесьня «Янка Купала» ў сапраўднасьці называецца «Веснавыя званы».
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Д.П. БУДНІК УЛАДЗІМІР (Будник Владимир, Budnik Uladzimir) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 44–45. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8