Новы Сад

места ў Ваяводзіне (Сэрбія)
(Перанакіравана з «Нові-Сад»)

Но́вы Сад (па-сэрбску: Нови Сад) — горад, разьмешчаны на поўначы Сэрбіі на беразе Дунаю, адміністрацыйны цэнтар аўтаномнага краю Ваяводзіна. Насельніцтва на 2010 год складала 381 388 жыхароў. Горад мае шматнацыянальны склад (глядзіце насельніцтва краю Ваяводзіна). Важны транспартны вузел, другі (пасьля Бялграду) па грузазвароце рачны порт у краіне.

Новы Сад
Герб Новага Саду Сьцяг Новага Саду
Дата заснаваньня: 1694
Краіна: Сэрбія
Край: Ваяводзіна
Плошча: 129,4 км²
Вышыня: 80 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 381 388 чал.
шчыльнасьць: 2947,36 чал./км²
Тэлефонны код: +381 (0) 21
Паштовы індэкс: 21000
Нумарны знак: NS
Геаграфічныя каардынаты: 45°15′52″ пн. ш. 19°49′54″ у. д. / 45.26444° пн. ш. 19.83167° у. д. / 45.26444; 19.83167Каардынаты: 45°15′52″ пн. ш. 19°49′54″ у. д. / 45.26444° пн. ш. 19.83167° у. д. / 45.26444; 19.83167
Новы Сад на мапе Сэрбіі
Новы Сад
Новы Сад
Новы Сад
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.gradnovisad.org.yu

Адзін з найважных прамысловых цэнтраў, галоўны эканамічны цэнтар Ваяводзіны. Машынабудаваньне (сельскагаспадарчыя машыны, станкі, прылады, мэдныя прыборы, рачныя судны, самалёты), электратэхнічная, хімічная і фармацэўтычная, харчовая, скурна-абутковая, тэкстыльная прамысловасьць. Штогадовыя сельскагаспадарчыя кірмашы, унівэрсытэт (1960).

Падчас апэрацыі НАТО супраць Сэрбіі ўвесну 1999 году горад дзясяткі разоў падвяргаўся бамбаваньням.

З 1920 году па 1929 год у горадзе на эміграцыі жыў і працаваў расейскі паэт-манархіст Сяргей Бяхцееў.

Гаспадарка

рэдагаваць

На 2021 год у Новым Садзе месьцілася галаўная сядзіба прадпрыемства «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», якое было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Новы Садсховішча мультымэдыйных матэрыялаў