Новы Пасёлак (Менская вобласьць)

Но́вы Пасёлак[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на ўсход ад Сівіцы. Новы Пасёлак уваходзіць у склад Глівінскага сельсавету. Знаходзіцца ў 14 км на поўдзень ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 85 км ад Менску. Рэльеф раўнінны, на захадзе праходзіць мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Бярэзіна, на паўночным усходзе мяжуе зь лесам. Транспартныя сувязі па шашы Барысаў-Беразіно, зь якой вёска зьвязаная мясцовай дарогай.

Новы Пасёлак
трансьліт. Novy Pasiolak
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Глівінскі
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 11 чал. (2009)[1]
колькасьць двароў: 8 (2008)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222115
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′51.01″ пн. ш. 28°36′15.01″ у. д. / 54.1141694° пн. ш. 28.6041694° у. д. / 54.1141694; 28.6041694Каардынаты: 54°6′51.01″ пн. ш. 28°36′15.01″ у. д. / 54.1141694° пн. ш. 28.6041694° у. д. / 54.1141694; 28.6041694
Новы Пасёлак на мапе Беларусі ±
Новы Пасёлак
Новы Пасёлак
Новы Пасёлак
Новы Пасёлак
Новы Пасёлак
Новы Пасёлак

Заснаваная ў 1920-х г. У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 году да 30 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі. У 1960 годзе 84 жыхары. У 1988 годзе 15 гаспадарак, 28 жыхароў. Планіровачна складаецца з двух кароткіх паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных пераважна двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 11 жыхароў[1]
  • 2008 год — 11 жыхароў, 8 двароў[2]
  • 1999 год — 21 жыхар
  1. ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 169
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 68