Новы Двор (Пінскі раён)
Но́вы Двор[1] (таксама — Но́вы Двур[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Навадворскага сельсавету. На ўсход ад вёскі знаходзіцца вадасховішча Пагост.
Новы Двор | |
трансьліт. Novy Dvor | |
Першыя згадкі: | 1504 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Навадворскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 892 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225763 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′30″ пн. ш. 26°14′30″ у. д. / 52.30833° пн. ш. 26.24167° у. д.Каардынаты: 52°18′30″ пн. ш. 26°14′30″ у. д. / 52.30833° пн. ш. 26.24167° у. д. |
± Новы Двор |
Гісторыя
рэдагавацьПершая згадка ў 1504 годзе, як уласнасьць баярскіх і шляхецкіх родаў, у тым ліку сям’і Анцушковіч (галоўная рэзыдэнцыя — Жабчыцы). У першай палове XVI стагодзьдзя вёска пераходзіць Шчэпам. Пазьней спадкаемцам Навадворскага надзелу Анцушковічаў робіцца Валадковіч.
У XVII—XIX стагодзьдзях у вёсцы знаходзіцца Ўсьпенскі мужчынскі манастыр, вядомы цудатворнай іконай Божай Маці. Заснавальнік манастыра — Рыгор Мартынавіч Валадковіч. З 1743 году манастыр знаходзіцца ў падпарадкаваньні Пінскага Богаяўленскага манастыра, зачыняецца ў 1817 годзе. Частка архіву перавозіцца ў Пінск. У 1862 годзе пабудаваны новы храм, таксама пазьней зьнішчаны.
У XIX стагодзьдзе дзяржаўная вёска, якая налічвае 190 жыхароў. У 1940—1959 годах уваходзіць у склад Чухавіцкага сельсавету Лагішынскага раёну. 8 сакавіка 1960 году станавіцца цэнтрам аднайменнага сельскага Савету. У 1962 годзе Навадворскі сельсавет уключаны ў склад Пінскага раёну.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 892 жыхары
- 1999 год — 1034 жыхары
- 1998 год — 1050 жыхароў, 390 двароў
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Сьвята-Ўсьпенская царква (1992)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Навадворскі Ўсьпенскі манастыр (1648—1817)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 235