Новая Карма
Но́вая Карма́[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 80 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 76 км ад Гомелю.
Новая Карма | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Папаратнянскі |
Насельніцтва: | 80 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′48″ пн. ш. 29°55′18″ у. д. / 52.74667° пн. ш. 29.92167° у. д.Каардынаты: 52°44′48″ пн. ш. 29°55′18″ у. д. / 52.74667° пн. ш. 29.92167° у. д. |
Новая Карма на мапе Беларусі Новая Карма |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная ў другой палове XIX стагодзьдзя сялянамі суседніх вёсак, на землях, набытых імі ў абшарніка. Паводле перапісу 1897 году ў Якімава-Слабадзкой воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі вятрак і кузьня. 3 жыхары загінулі ў савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў. У часе нямецка-савецкай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты спалілі 36 двароў і забілі 10 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 58 жыхароў, у памяць пра загінулых у цэнтры вёскі ўсталяваная скульптура салдата. У 1976 годзе да вёскі далучаная вёска Осава Буда, у 1967 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлку Работка. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 12 двароў, 75 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 36 двароў; 1940 — 48 двароў, 253 жыхары; 1959 — 183 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 36 гаспадарак, 80 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.