Новая Каменка (Гомельская вобласьць)
Но́вая Ка́менка[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Стрэшынскага пасялковага савету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 7 чал. (2010). Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 75 км ад Гомелю.
Новая Каменка | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
СельсаветПасялковы савет: | Стрэшынскі сельсаветСтрэшынскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′0″ пн. ш. 30°3′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 30.05° у. д.Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 30°3′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 30.05° у. д. |
± Новая Каменка |
На ўсходзе сетка мэліярацыйных каналаў.
Гісторыя
рэдагавацьВыяўлены археолягамі курганны магільнік XI—XII стагодзьдзяў (32 насыпы, у межах вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснавана напачатку XX стагодзьдзя, калі вёска Каменка падзялілася на дзьве: Старая Каменка і Новая Каменка. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Старая Каменка месцаваўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. 20 жыхароў загінулі на франтах. У 1966 годзе да вёскі далучана вёска Старая Каменка. У складзе калгасу «1 Траўня» (цэнтар — пасёлак Стрэшын).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1925 — 18 двароў; 1999 — 10 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 4 гаспадаркі, 5 жыхароў[2]; 2010 — 7 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.