Гал Ананім
Гал Ананім (па-лацінску: Gallus Anonymus, па-польску: Gall Anonim; канец XI — пачатак XII стагодзьдзя) — аўтар старажытнай польскай хронікі, напісанай на лацінскай мове, пад назвай «Cronicae et gesta ducum sive principum Polonorum». Паходжаньне Гала Ананіма працягвае быць прадметам навуковых спрэчак (у прыватнасьці, незразумела, ці паказвае імя Гал на францускае паходжаньне, ці ён працаваў раней у Вугоршчыне).
Гал Ананім | |
Дата нараджэньня | 1066[1] |
---|---|
Дата сьмерці | 1145[2][3][4][…] |
Занятак | гісторык, манах |
Хроніка Гала Ананіма складаецца з 3 кніг і ахоплівае гісторыю Польшчы да 1113 году (пэрыяд, практычна сынхронны адпаведнік Аповесьці мінулых часоў і «Чэскай кронікі» Казьмы Пражскага), зьяўляецца найбольш багатай і каштоўнай крыніцай.
Хроніка паслужыла крыніцай для пазьнейшай польскай сярэдневяковай і новай гістарыяграфіі. У прыватнасьці, на гістарыяграфічнай канцэпцыі Гала грунтавалася польская ідэалёгія «залатой вольнасьці».
Упершыню выдадзена ў 1749 годзе.
- ^ BNE authority file
- ^ Swartz A. Gallus Anonymus // Open Library (анг.) — 2007.
- ^ Anonymus Gallus // Faceted Application of Subject Terminology
- ^ Anonymus Gallus // CONOR.SI