Некрашы (Івейскі раён)

вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Некрашы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Некрашы
лац. Niekrašy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва: 183 чал. (1999)http://www.nekrashy.gecevichi.info/
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231338
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′20″ пн. ш. 25°30′44″ у. д. / 54.02222° пн. ш. 25.51222° у. д. / 54.02222; 25.51222Каардынаты: 54°1′20″ пн. ш. 25°30′44″ у. д. / 54.02222° пн. ш. 25.51222° у. д. / 54.02222; 25.51222
Некрашы на мапе Беларусі ±
Некрашы
Некрашы
Некрашы
Некрашы
Некрашы
Некрашы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст., у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва, дзяржаўная ўласнасьць. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Ліпнішкі Вольскіх, у 1861 г. 63 рэвіскія душы. У 1866 г. 17 двароў, 108 жыхароў, у 1897 г. 3 двары, 202 жыхары, у 1905 г. 238 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 37 двароў, 205 жыхароў.

У 1921—1939 гг. вёска (35 двароў, 161 жыхар) у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы.

3 12 кастрыніка 1940 г. вёска (51 двор, 245 жыхароў) цэнтар Некрашоўскага сельсавету Івейскага раёну. 3 26 чэрвеня 1941 г. да 8 ліпеня 1944 г. акупаваная немцамі.

У 1952 г. арганізаваны калгас «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасьня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. цэнтар калгаса «Кастрычнік». 3 9 верасьня 1960 г. у Сураскім, з 15 траўня 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. У 1970 г. 127 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Маладая гвардыя».

Працуюць клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, дзіцячы садок, крама.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 — 183 жыхары, 65 двор

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць