Вольга Бабкова
Вольга Бабкова (Нар. 27 лютага 1961, Менск) — беларуская гісторык-архівіст, літаратарка.
Вольга Бабкова | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 27 лютага 1961 Менск |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | гісторык, пісьменьніца |
Мова | беларуская |
Прэміі | прэміі імя Францішка Багушэвіча |
Узнагароды |
Сябра Беларускі ПЭН-цэнтар. Працуе кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы і архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. Аўтарка некалькіх апавяданьняў і кнігі эсэяў па гісторыю штодзённасьці ВКЛ «…І цуды, і страхі» (Менск, 2010), а таксама шэрагу навуковых артыкулаў і эсэяў.
Ляўрэатка літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2010). Адна са складальнікаў зборніка дакумэнтаў «Тастамэнты шляхты і мяшчанаў Беларусі другой паловы XVI ст.» (Менск, 2012).