Нацыянальны батанічны сад Украіны
Нацыяна́льны батані́чны сад імя́ Міко́лы Грышка́ Нацыяна́льнай акадэ́міі наву́к Украі́ны (па-ўкраінску: Національний ботанічний сад імені Миколи Гришка Національної академії наук України) — навукова-досьледная ўстанова для праектаваньня і стварэньня новых батанічных садоў і паркаў, распрацоўкі навуковых асноваў азеляненьня і фітадызайну прадпрыемстваў і арганізацыяў, а таксама іншых напрамкаў тэарэтычнай і прыкладной батанікі.
Національний ботанічний сад ім. Миколи Гришка НАН України | |
Схема батанічнага саду | |
Найбліжэйшы горад | Кіеў |
---|---|
Каардынаты | 50°24′55″ пн. ш. 30°33′45″ у. д. / 50.41528° пн. ш. 30.5625° у. д.Каардынаты: 50°24′55″ пн. ш. 30°33′45″ у. д. / 50.41528° пн. ш. 30.5625° у. д. |
Плошча | 1,3 км² (120 га) |
Заснаваны | 1935 |
Уласьнік | Нацыянальная акадэмія навук Украіны |
Афіцыйны сайт | |
Батанічны сад уваходзіць у прыродна-запаведны фонд Украіны і ёсьць аб’ектам комплекснай аховы, належыць да земляў прыроднага і гісторыка-культурнага прызначэньня, якія ахоўваюцца як нацыянальны здабытак.
Адной з галоўных задачаў батанічнага саду ёсьць правядзеньне дасьледваньняў у галіне аховы прыроды, стварэньне базы для захаваньня генафонду расьлінаў і ўсяе біялягічнае разнастайнасьці, а таксама асьветніцкая дзейнасьць па пытаньнях экалёгіі ды выкарыстаньня расьлінаў.
Паводле разнастайнасьці калекцыяў жывых расьлінаў, маштабаў тэрыторыі, узроўню навуковых дасьледваньняў займае адно зь вядучых месцаў сярод найбольшых батанічных садоў Эўропы. У склад батанічнага саду ўваходзіць 8 навуковых аддзелаў, унікальны калекцыйны фонд Нацыянальнага батанічнага саду налічвае каля 11180 таксонаў, што адносяцца да 220 сямействаў і 1347 родаў.
Сад месьціцца па адрасе: м.Кіеў, вул. Ціміразеўская, 1. Дырэктарка — Натальля Заіменка, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, прафэсар, доктар біялягічных навук.
Да тэрыторыі Нацыянальнага батанічнага саду прымыкае тэрыторыя Выдубіцкага манастыра.
Літаратура
рэдагаваць- Смолій В.А., Федорченко В.К., Цибух В.І. Енциклопедичний словник-довідник з туризму. — Київ: Видавничий Дім «Слово», 2006. — 372 с.