Нацыянальны Фронт (Украіна)
Нацыянальны Фронт (па-ўкраінску: Національний Фронт) — блёк палітычных партыяў, які ўдзельнічаў у выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны 1998 году. Афіцыйна зарэгістраваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Украіны 1 лістапада 1997 году.
Нацыянальны Фронт Національний Фронт | |
Лідэр партыі | Леўка Лук’яненка |
---|---|
Дата заснаваньня | 1 лістапада 1997 |
Штаб-кватэра | Кіеў, Украіна |
Ідэалёгія |
нацыяналізм нацыянал-дэмакратыя кансэрватызм |
Стварэньне
рэдагавацьБлёк быў створаны трыма правымі партыямі: Канґрэсам украінскіх нацыяналістаў, Украінскай рэспубліканскай партыяй і Украінскай рэспубліканскай кансэрватыўнай партыяй. 12 сьнежня 1997 году Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны зарэгістравала выбарчы сьпіс блёку, ён налічваў 181 асобу.[1]
Вынікі на выбарах
рэдагавацьЗа блёк прагаласавала 721 966 выбаршчыкаў, альбо 2,71%, такім чынам блёк ня здолеў атрымаць 4% галасоў, і не атрымаў права ўдзельнічаць у разьдзеле мандатаў. Аднак прадстаўнікі блёку перамаглі ў шасьці аднамандатных акругах, гэта найлепшы вынік сярод тых партыяў, якія не атрымалі месцаў па сьпісе.
Абраныя ў акругах
рэдагаваць- Валер Дзіброва, Украінская рэспубліканская партыя, Валынская вобласьць
- Васіль Кашчынец, Кангрэс украінскіх нацыяналістаў, Івана-Франкоўская вобласьць
- Яраслава Стэцько, Кангрэс украінскіх нацыяналістаў, Івана-Франкоўская вобласьць
- Іван Білас, беспартыйны, Львоўская вобласьць
- Ігар Пылыпчук, беспартыйны, Львоўская вобласьць
- Міхал Ратушны, Кангрэс украінскіх нацыяналістаў, Тарнопальская вобласьць