Нацкавічы
Нацкавічы — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Нацкавічы лац. Nackavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва (1999) | |
колькасьць: | 77 чал. |
колькасьць двароў: | 35 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231340 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°2′42.1″ пн. ш. 25°43′40.0″ у. д. / 54.045028° пн. ш. 25.727778° у. д.Каардынаты: 54°2′42.1″ пн. ш. 25°43′40.0″ у. д. / 54.045028° пн. ш. 25.727778° у. д. |
± Нацкавічы |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX стагодзьдзя у складзе Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Пагальле, які належаў Габскаму. У 1861 г. 30 рэвіскіх душ. у 1885 г. 10 двароў, 72 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 17 двароў, 133 жыхары. У 1905 г. у вёсцы 128 жыхароў, 303 дзесяціны зямлі, у фальварку, які знаходзіўся непадалёку, 9 жыхароў, 108 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 23 двары, 143 жыхары.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 25 двароў, 142 жыхары, ў фальварку 3 двары, 19 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (35 двароў, 219 жыхароў) ў Галімшчынскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1951 г. арганізаваны калгас «Зара». 3 1952 г. у калгасе «Новы шлях», з 1954 г. уваходзіла ў калгас «Радзіма». 3 12 лютага 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 146 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 — 35 двароў, 77 жыхароў.