Нарман (Норман, Нармен) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Norman
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Noro + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Нармен
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нарман»

Паходжаньне

рэдагаваць

Норман або Нерыман (Norman, Neriman) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[2], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].

У Прусіі бытавала імя Норман (Нерман): Normans / Nermann (1342 і 1384 гады)[6][7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Narman (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[8]; з ыменья з Нармонъ… з дому Нармонъ[9], з дому Нарменского[10] (1567 год); имене свое Нарманъское (2 красавіка 1596 году)[11]; Narmoniszki (1744 год)[12]; Józef Norman (1819 год)[13].

Носьбіты

рэдагаваць

Норман (Normann, Norrmann) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[14].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1153, 1169.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 72.
  7. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 687.
  8. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 687.
  9. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 607, 616/
  10. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 616.
  11. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 288.
  12. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  13. ^ Czabiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 334.