Накмім
Накмім, га-Накмім, Накам (па-габрэйску: הנוקמים, па-беларуску: мсьціўцы) — групы жыдоўскіх асасінаў, якія займаліся зьнішчэньнем нацысцкіх ваенных злачынцаў у адпомсту за Галакост[1].
Групоўкі з вэтэранаў жыдоўскіх брыгадаў і партызанаў былі арганізаваныя адразу па сканчэньні Другой сусьветнай вайны. Назва Накам (Дам Іегудзі Накам — «жыдоўская кроў будзе адпомшчаная», акронім ДІН азначае «правасудзьдзе») упершыню была прымененая для аб’яднаньня выжылых вязьняў Віленскага гета[2].
Дзейнасьць
рэдагавацьНакам
рэдагавацьСамай экстрэмісцкай была групоўка Накам (бел. помста), якая налічвала каля 60 чалавек — былых партызанаў, паўстанцаў Варшаўскага гета і выжылых у Галакосьце. Ідэя яе стварэньня зьявілася падчас люблінскай сустрэчы жыдоўскіх партызанаў, на якой абмяркоўваліся пляны нелегальнай перакідкі жыдоўскіх уцекачоў праз Цэнтральную і Паўднёвую Эўропу ў Палестыну[3]. Увесну 1945 арганізацыя са штабу колькасьцю 5 чалавек вырасла да паўсоценнай і была падзеленыя на асобныя групы.
Першым намерам кіраўнікоў арганізацыі стала забойства 6 мільёнаў немцаў — па колькасьці загінулых падчас Галакосту жыдоў. Было заплянаванае атручваньне водазабесьпячэньня Мюнхэну, Бэрліну, Ваймару, Нюрнбэргу і Гамбургу[1]. Гэты варыянт быў названы «Плян А». Другі прапанаваны варыянт («Плян Б») заключаўся ў атручваньні 3000 былых ахоўнікаў з СС, што знаходзіліся ў амэрыканскім лягеры для ваеннапалонных «Шталяг XIII»[2]. Атрута для гэтага была атрыманая ад навукоўцаў-хімікаў Эфраіма і Аарона Качальскіх (паводле іншых зьвестак — цераз Хаіма Вайцмана).
Аднак калі Коўнэр паспрабаваў перасекчы мяжу па падробленых дакумэнтах жаўнера брытанскага войска, ён быў затрыманы па прыбыцьці ў порт Тулёну і высланы ў каірскую вязьніцу[2]. Ягоныя саўдзельнікі здолелі выкінуць усю атруту за борт. Ёзэф Хармац, які ачоліў Накам пасьля арышту Коўнэра, абвінаваціў у правале апэрацыі сіяністаў, якія нібыта сабатавалі яе ад хваляваньня за тое, што такое злачынства можа спыніць міжнародную падтрымку ізраільскай дзяржавы[2].
Пасьля гэтага арганізацыя перайшла да «Пляну Б». 14 красавіка 1946 року Накам намазаў разрэджаным аршэньнікам каля 3000 скібак хлеба для нямецкіх вязьняў Шталягу XIII, які знаходзіўся пад амэрыканскім кантролем. У выніку 1900 немцаў былі атручаныя, і па сьведчаньні Ёзэфа Хармаца, ад 300 да 400 чалавек зь іх памерлі. Аднак гэта было зусім ня тое, чаго меўся дасягнуць Накам[2].
Групоўка працягвала забойствы да 1950-х у розных мясьцінах, у тым ліку ў Лацінскай Амэрыцы, Канадзе і Гішпаніі[1].
«Мсьціўцы»
рэдагавацьЯшчэ адна групоўка, сфармаваная з жаўнераў другой Жыдоўскай брыгады і актывістаў Хаганы, менавала сябе «Мсьціўцамі». Даводцам групоўкі стаў ураджэнец Барысава Хаім Ласкаў, будучы начальнік Генштабу ААІ.
«Мсьціўцы» дзейнічалі ў паўночнай Італіі, Аўстрыі і Нямеччыне купкамі па 3-4 чалавекі. Зьвесткі пра месца жыхарства, працы, родных і іншых прыкметах эсэсаўцаў арганізацыя атрымала ад захопленага чына гестапа. Забівалі толькі тых, хто меў непасрэднае дачыненьне да мардаваньня жыдоў, зьвесткі пра астатніх перадавалі армейскай палявой контарвыведцы[3]. Пераапранутыя ў форму брытанскай вайсковай паліцыі мсьціўцы забіралі нацыстаў «на допыт» і адвозілі ў глухое месца. Адзін з удзельнікаў, Мэір Зорэа, згадваў, што сьпярша яны проста стралялі ахвярам у галаву, але пазьней сталі душыць іх голымі рукамі. «Мсьціўцы» не раскрывалі свае асобы ахвярам і не тлумачылі прычыну забойства, а проста забівалі тых, «як звычайную жамяру».
Групоўка самараспусьцілася праз шэсьць месяцаў[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Freedland, Jonathan (26 ліпеня 2008) Revenge (анг.). The Guardian. Праверана 16 студзеня 2013 г.
- ^ а б в г д Davis, Douglas (27 сакавіка 1998) Survivor reveals 1945 plan to kill 6 million Germans (анг.) Jweekly Праверана 16 студзеня 2013 г.
- ^ а б Накам (рас.) Еврейский календар Luahshana Праверана 16 студзеня 2013 г.
- ^ Kahana, с. 19
Літаратура
рэдагаваць- Morris Beckman. The Jewish Brigade (анг.). — Da Capo Press, 1998. — 159 с. — ISBN 978-1885119568
- Howard Blum. The Brigade (анг.). — HarperCollins, 2009. — 352 с. — ISBN 9780060932831
- Rupert Butler. Legions of Death: The Nazi Enslavement of Eastern Europe (анг.). — London: Hamlyn, 1983. — 512 с. — ISBN 978-1844150427
- Rich Cohen. The Avengers: A Jewish War Story (анг.). — Random House, 2000. — 261 с. — ISBN 9780099289494
- Michael Elkins. Forged In Fury (анг.). — Ballantine Books, 1971. — 288 с. — ISBN 978-0749916268
- Kahana, Ephraim. Historical Dictionary of Israeli Intelligence. — Rowman & Littlefield, 2006. — ISBN 9780810855816
- Imré Kovacs, Frédéric Ploquin. Le Vengeur — À la poursuite des criminels nazis (фр.). — Fayard, 2006. — ISBN 978-2213625041
- John Sack. An Eye for an Eye: The Untold Story of Jewish Revenge Against Germans in 1945 (анг.). — New York, NY: BasicBooks, 1993. — 272 с. — ISBN 978-0-465-04214-2
- Tom Segev. The Seventh Million: The Israelis and the Holocaust (анг.) / Translated by Haim Watzman. — Picador, 2000. — 624 с. — (Owl Book). — ISBN 9780805066609
- Sprinzak, Ehud and Zertal, Idith. Avenging Israeli's Blood (1946) // Toxic Terror: Assessing Terrorist Use of Chemical and Biological Weapons (анг.) / Tucker, Jonathan B.. — Cambridge, Massachusetts: MIT Press, 2000. — ISBN 9780262700719
- Jim G. Tobias, Peter Zinke. Jüdische Rache an NS-Tätern (ням.). — Aufbau Tb, 2003. — ISBN 978-3746680972
- Elie Wiesel. Memoirs: All Rivers Run to the Sea (анг.). — Schocken, 1996. — 432 с. — ISBN 978-0805210286
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |