Навозы (Гомельская вобласьць)
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Наво́зы[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 22 чал. (2004). Знаходзіцца за 40 км на захад ад места Жлобін, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 133 км ад Гомелю.
Навозы | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Шчадрынскі |
Насельніцтва: | 22 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′46″ пн. ш. 29°31′42″ у. д. / 52.89611° пн. ш. 29.52833° у. д.Каардынаты: 52°53′46″ пн. ш. 29°31′42″ у. д. / 52.89611° пн. ш. 29.52833° у. д. |
Навозы на мапе Беларусі Навозы |
На захадзе і поўдні мэліярацыйныя каналы.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як засьценак у Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Ударнік», працавала кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны 13 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 31 двор, 176 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 44 двары; 1959 — 211 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 15 гаспадарак, 22 жыхары[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.