Навасады (Вяляціцкі сельсавет)
Наваса́ды[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 3 км на захад ад Сморак. Навасады ўваходзяць у склад Вяляціцкага сельсавету. Знаходзіцца ў адлегласьці 26 км на ўсход ад Барысава, 11 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна на лініі Менск — Ворша, 107 км ад Менску. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Вяляцічы.
Навасады | |
трансьліт. Navasady | |
Дата заснаваньня: | 1920-я |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Вяляціцкі |
Вышыня: | 160 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222139 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°11′51.0″ пн. ш. 28°51′1.1″ у. д. / 54.1975° пн. ш. 28.850306° у. д.Каардынаты: 54°11′51.0″ пн. ш. 28°51′1.1″ у. д. / 54.1975° пн. ш. 28.850306° у. д. |
± Навасады | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная ў 1920-я гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1988 г. 18 гаспадарак, 28 жыхароў. Пляніроўка ў адну мэрыдыянальную вуліцу, забудаваную з двух бакоў драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 11 жыхароў
- 2008 год — 5 двароў, 8 жыхароў[2]
- 2010 год — 7 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 67
- ^ а б Навасады Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 160