Георгі Данэлія
Георгі Данэ́лія (па-грузінску: გიორგი დანელია, 25 жніўня 1930, Тбілісі — 4 красавіка 2019, Масква) — грузінскі і расейскі актор, кінарэжысэр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1989). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі Расеі (1997).
Георгі Данэлія | |
па-грузінску: გიორგი დანელია | |
Дата нараджэньня | 25 жніўня 1930[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 красавіка 2019[2] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сэрцавая няздатнасьць |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст, актор, публіцыст, выкладчык |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз кінэматаграфістаў СССР[d] і Расейская акадэмія мастацтваў[d] |
Жанры | кінакамэдыя і трагікамэдыя |
Маці | Мэры Анджапарыдзэ[d] |
Узнагароды | Ганаровы грамадзянін Тбілісі[d] (1985) прэмія „Ніка“ „Гонар і годнасьць“[d] (2007) Ніка[d] (1992) Залаты Астап[d] (1997) Трыюмф[d] (2002) Залаты арол[d] (2005) Залаты баран[d] (1995) урадавыя ўзнагароды Расейскай Фэдэрацыі[d] (2014) Ніка[d] (1992) Ніка[d] (2008) Ніка[d] (2014) Вандроўнік[d] (2002) Залаты арол[d] (2013) Crystal Globe[d] Залатая ракушка[d] Q126918344? |
IMDb | ID nm0199381 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1955 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, у 1954—1955 гадах працаваў архітэктарам у Інстытуце праектаваньня гарадоў. Цікавіўся кіно, здымаўся ў масоўках і ў 1956 годзе паступіў на Вышэйшыя рэжысэрскія курсы (майстэрня Міхаіла Калатозава), якія скончыў у 1959 годзе.
З 1959 году — рэжысэр-пастаноўшчык «Масфільму». У 1965—1969 гадах — мастацкі кіраўнік «Экспэрымэнтальнага творчага аб’яднаньня» пры «Масфільме», у 1975—1987 — мастацкі кіраўнік «Экспэрымэнтальнага аб’яднаньня камэдыйных і музычных фільмаў». З 1987 году — прэзыдэнт і мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рытм» кінаканцэрну «Масфільм».
За фільм «Я крочу па Маскве» Данэлія быў уганараваны спэцыяльнай згадкай журы Канскага кінафэстывалю, а за фільм «Восеньскі маратон» — прызам міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў на фэстывалі ў Вэнэцыі і галоўнага прыза фэстывалю ў Сан-Сэбаст’яне.
Творчасьць
рэдагавацьПаставіў фільмы «Шлях да прычалу» (1962) і «Трыццаць тры» (1965), «Кін-дза-дза!». Творчасьці рэжысэра ўласьцівыя мяккі гумар, лірызм, паэтычнасьць. Сярод яго работ — фільм «Я крочу па Маскве» (1964).
Сям’я
рэдагавацьЖонка — Галіна Юркова-Данэлія.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Георгий Данелия. Безбилетный пассажир. — М.: Эксмо, 2016. — 480 с. — ISBN 978-5-699-79183-5
- Георгий Данелия. Тостуемый пьет до дна. — М.: Эксмо, 2015. — 416 с. — ISBN 978-5-699-79204-7
- Георгий Данелия. Кот ушел, а улыбка осталась. — М.: Эксмо, 2016. — 416 с. — ISBN 978-5-699-78929-0
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Данелия Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Georgij Danělija // (нявызначаны загаловак)
- ^ Памёр кінарэжысёр Георгій Данелія
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Георгі Данэлія (анг.) на сайце IMDb