Міхаіл Ежэль

Украінскі вайсковец, дыплямат

Міхаі́л Бранісла́вавіч Ежэль (па-ўкраінску: Єжель Михайло Броніславович; 19 кастрычніка 1952, Віньніцкая вобласьць) — украінскі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, дыплямат. Адмірал. Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (2013—2015).

Міхаіл Браніслававіч Ежэль
па-ўкраінску: Михайло Броніславович Єжель
Амбасадар Украіны ў Беларусі
3 красавіка 2013 — 11 траўня 2015
Прэзыдэнт: Віктар Януковіч
Аляксандар Турчынаў
Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Мікалай Азараў
Арсень Яцанюк
Папярэднік: Віктар Ціханаў
10-ы Міністар абароны Ўкраіны
11 сакавіка 2010 — 8 лютага 2012
Прэзыдэнт: Віктар Януковіч
Прэм’ер-міністар: Мікалай Азараў
Папярэднік: Юры Еханураў
Наступнік: Дмітро Саламацін
Камандуючы ВМС Украіны
1996 — 2003
Папярэднік: Уладзімер Безкаравайны
Наступнік: Ігар Князь
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 кастрычніка 1952 (72 гады)
УССР, СССР
Сужэнец: Лукша Т.
Дзеці:
  • Аляксей (1970)
  • Мар’яна (1977)
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Багдана Хмяльніцкага (Украіна)
Ордэн Багдана Хмяльніцкага (Украіна)
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР 3 ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР 3 ступені

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 19 кастрычніка 1952 году ў вёсцы Слабада Віньніцкай вобласьці. У 1970 годзе скончыў 10 клясаў Рэспубліканскай спэцыялізаванай сярэдняй школы-інтэрнату спартовага профілю ў Кіеве. У гэтым жа годзе добраахвотна, празь Пячорскі РВК гораду Кіева, паступіў у Чарнаморскую вышэйшую вайскова-марскую вучэльню імя П. С. Нахімава, якую скончыў у 1975 па спэцыяльнасьці «радыётэхнічныя сродкі і сыстэмы кіраваньня супрацьлодкавых крылатых ракет». У 1987 годзе скончыў Вайскова-марскую акадэмію імя А.Грэчкі ў Ленінградзе, у 1996 — Акадэмію МА Украіны.

Са жніўня 1975 па кастрычнік 1976 году — камандзір зэнітна-ракетнай батарэі эсьмінца. З 10.1976 па 10.1979 — камандзір групы кіраваньня вартавога карабля, з 10.1979 па 08.1980 — памочнік камандзіра вартавога карабля, са жніўня 1980 па жнівень 1985 году — камандзір вартавога карабля Ціхаакіянскага флёту. З 08.1987 па 12.1990 — начальнік штаба брыгады супрацьлодкавых караблёў, з 12.1990 па 10.1991 — камандзір брыгады супрацьлодкавых караблёў, з 10.1991 па 04.1993 — камандзір дывізіі супрацьлодкавых караблёў Ціхаакіянскага флёту. З красавіка па жнівень 1993 — намесьнік начальніка ўпраўленьня ВМС Галоўнага штаба УС Украіны. Са жніўня 1993 па жнівень 1994 году — намесьнік камандуючага ВМС па ўзбраеньні — начальнік упраўленьня ўзбраеньня і сударамонту ВМС Украіны (г. Севастопаль). З 06. па 10.1996 — адмірал-інспэктар ВМС Галоўнай інспэкцыі Міністэрства абароны Ўкраіны. З 28.10.1996 па 20.08.2001 — намесьнік Міністра абароны Ўкраіны — камандуючы ВМС Украіны. З 05.1998 па 07.2000 — сябра Камісіі па пытаньнях марской палітыкі пры Прэзыдэнце Ўкраіны. З 20.08.2001 па 25.04.2003 — Галоўнакамандуючы ВМС МА Украіны. У кастрычніку 2003 вызвалены ад вайсковай службы ў запас. З чэрвеня па сьнежань 2007 году — дарадца Прэм’ер-міністра Ўкраіны. Зь лютага 2008 па сакавік 2010 году — Галоўны інспэктар Міністэрства абароны Ўкраіны. З сакавіка 2010 па 8 лютага 2012 — Міністар абароны Ўкраіны. 24 лютага 2012 году прызначаны дарадцам Прэзыдэнта Ўкраіны.

3 красавіка 2013 году прэзыдэнт Віктар Януковіч прызначыў Міхаіла Ежэля Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь[1][2].

24 сакавіка 2014 году Міхаіл Ежэль быў адкліканы ў Кіеў для кансультацыяў[3]. 11 мая 2015 году падпісаны ўказ аб звальненьні Міхаіла Ежэля з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Узнагароды

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць