Віктар Ціханаў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віктар Ціханаў (неадназначнасьць).
Ві́ктар Мікала́евіч Ці́ханаў (па-ўкраінску: Віктор Миколайович Тихонов; нарадзіўся 5 сакавіка 1949 году, в. Шчотавае, Антрацытаўскі раён Варашылаўградзкай вобласьці, Украінская ССР) — украінскі палітык, віцэ-прэм’ер-міністар ва ўрадзе Мікалая Азарава з 11 сакавіка 2010 да 1 чэрвеня 2011, першы міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны (9 сьнежня 2010 — 1 чэрвеня 2011). Кандыдат юрыдычных навук. Дзяржаўны службовец 1-га рангу.
Віктар Мікалаевіч Ціханаў | |
па-ўкраінску: Віктор Миколайович Тихонов | |
Амбасадар Украіны ў Беларусі | |
---|---|
22 жніўня 2011 — 26 лістапада 2012 | |
Папярэднік: | Раман Бясьсьмертны |
Наступнік: | Міхаіл Ежэль |
Міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны | |
9 сьнежня 2010 — 1 чэрвеня 2011 | |
Прэзыдэнт: | Віктар Януковіч |
Прэм’ер-міністар: | Мікалай Азараў |
Наступнік: | Анатоль Блізьнюк |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 сакавіка 1949 (75 гадоў) УССР, СССР |
Памёр: |
29 жніўня 2020[1] (71 год) |
Партыя: | Партыя рэгіёнаў |
Сужэнец: | Ларыса Аляксандраўна |
Дзеці: |
|
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 5 сакавіка 1949 году ў вёсцы Шчотавае Антрацытаўскага раёну Варашылаўградзкай вобласьці.
Скончыў эканамічны факультэт Варашылаўградзкага машынабудаўнічага інстытуту (1973—1978) па спэцыяльнасьці «бухулік у прамысловасьці»; Луганскі інстытут унутраных справаў (1996—1998), юрыст. Кандыдат юрыдычных навук.
- 05.1965 — 11.1969 — сьлесар, ВА «Варашылаўградцеплавоз».
- 11.1969 — 11.1971 — служба ў войску, в/ч 77895 Адэскай ВА.
- 11. — 12.1971 — сьлесар,
- 12.1971 — 02.1975 — старшы інжынэр-тэхнолаг,
- 02.1975 — 08.1976 — старшы інжынэраёнарміроўшчык,
- 08.1976 — 04.1978 — начальнік плянава-эканамічнага бюро,
- 04.1978 — 06.1979 — начальнік бюро працы і заработнай платы,
- 06.1979 — 08.1980 — намесьнік начальніка аддзела працы і заработнай платы,
- 08.1980 — 10.1986 — начальнік упраўленьня працы і заработнай платы,
- 10.1986 — 10.1988 — старшыня прафкаму,
- 10.1988 — 11.1990 — сакратар парткаму ВА «Варашылаўградцеплавоз».
- 03.1990 — 04.1994 — народны дэпутат Украіны I скліканьня.
- 11.1990 — 11.1991 — 1-ы сакратар Луганскага МК КПУ.
- 11.1991 — 04.1992 — 1-ы намесьнік генэральнага дырэктара Луганскай дзяржаўнай таварна-сыравіннай кампаніі «Луганскгалоўзбыт».
- 04.1992 — 09.1994 — дырэктар па эканоміцы Луганскай швейнай фабрыкі «Стыль».
- 09.1994 — 11.1995 — генэральны дырэктар Луганскай швейнай фабрыкі «Стыль».
- 11.1995 — 04.1998 — 1-ы намесьнік старшыні Луганскай аблдзяржадміністрацыі.
- 24.04.1998 — 04.2006 — старшыня Луганскай аблрады.
- 05.2006 — 03.2010 — народны дэпутат Украіны V—VI скліканьняў ад Партыі рэгіёнаў.
- 11.03.2010 — 01.06.2011 — віцэ-прэм’ер-міністар Украіны па пытаньнях рэгіянальнай палітыкі[2].
- 09.12.2010 — 01.06.2011 — міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны
- 22.08.2011 — 26.11.2012 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
- З 12.12.2012 — дэпутат Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў[3].
Сябра КПРС (1968—1991).
Навуковыя працы
рэдагавацьАўтар (або суаўтар) каля 20 навуковых працаў, сярод якіх кнігі:
- «Методологические аспекты достижения социально-экономической самодостаточности региона» (2002, суаўтар)
- «Президент України та державна, регіональна і муніципальна політика: Збірник матеріалів і документів» (2003, суаўтар)
- «Идеи П. Д. Юркевича о государстве и праве в контексте современности» (2003).
Узнагароды
рэдагавацьАкадэмік Інжынэрнай акадэміі Ўкраіны (1999), Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1997), Украінскай муніцыпальнай акадэміі (1999).
- Мэдаль «За працоўныя адзнакі» (1986)
- Ордэны «За заслугі» ІІІ (08.1997), II (10.1999), I ст. (08.2002)
- Ордэн Дружбы (12.1999, Расейская Фэдэрація)
- Ганаровая грамата ВР Украіны (2001)
- Ганаровая грамата КМ Украіны (01.2004)
- Дзяржаўны службовец 1-га рангу (02.1999)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Левы бераг (укр.) — Київський інститут проблем управління імені Горшеніна, 2010.
- ^ Тихонов Віктор Миколайович (укр.) Обіцяльник. Владометр. Праверана 13 красавіка 2014 г.
- ^ Тихонов Віктор Миколайович (укр.) Народний депутат України VII скликання. Верховна Рада України. Праверана 13 красавіка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная Ўкраіна сягоньня (укр.)