Міхаіл Пяткевіч
(Перанакіравана з «Міхась Пяткевіч»)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пяткевіч.
Міхаіл Пяткевіч (? — 1946?) — беларускі грамадзкі дзяяч, пэдагог.
Міхаіл Пяткевіч | |
Дата нараджэньня | невядома |
---|---|
Дата сьмерці | 1946 |
Месца вучобы | |
Занятак | настаўнік, грамадзкі дзяяч |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, Беларуская цэнтральная школьная рада, Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і Таварыства беларускай школы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1914 скончыў Віленскі настаўніцкі істытут. Выкладаў у Векшняцкай зьмяшанай вышэйшай пачатковай вучэльні Шавельскага павету Ковенскай губэрні.
Удзельнік І Усебеларускага зьезду ў 1917 годзе.
У Заходняй Беларусі — выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту[1], Беларускай цэнтральнай школьнай рады і Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.
Напрыканцы 1920-х — сябра Галоўнай управы ТБШ.
Паводле некаторых зьвестак, забіты супрацоўнікамі НКВД падчас допыту. Як загадваў Адам Станкевіч: «Забойства Пяткевіча (у канцы лютага ці пачатку сакавіка) сапраўды жудаснае, макабрычнае — „сотрудники“ пад час „беседы“ палажылі яго»[2].
Крыніцы
рэдагаваць