Беларуская цэнтральная школьная рада

Белару́ская цэнтра́льная шко́льная ра́да — грамадзкая арганізацыя, існавала ў 1920 годзе ў Менску.

Створаная ва ўмовах акупацыі Беларусі польскімі войскамі на базе Беларускіх школьных радаў Меншчыны, Віленшчыны й Гарадзеншчыны. Узначальвала работу па адкрыцьці беларускіх школаў. Старшыня Сымон Рак-Міхайлоўскі, намесьнікі: Аркадзь Смоліч, Вацлаў Іваноўскі; чальцы прэзыдыюму: Ян Станкевіч (Вільня), Лукаш Дзекуць-Малей. Інструктары рады займаліся культурна-асьветнай дзейнасьцю на месцах, стваралі беларускія гурткі, распаўсюджвалі літаратуру. Беларускія школьныя рады ствараліся таксама ў паветах і валасьцёх, у іх склад выбіраліся настаўнікі, бацькі вучняў. Рада процідзейнічала палітыцы палянізацыі беларусаў, якую праводзілі польскія ўлады.

Літаратура

рэдагаваць