Сьвятлана Клімковіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Клімковіч.

Сьвятла́на Клімко́віч (26 жніўня 1935, Менск, БССР, СССР — 2001, Менск, Беларусь) — беларуская пісьменьніца, перакладніца, чаліца Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1986 году.

Сьвятлана Клімковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 26 жніўня 1935
Менск, БССР
Памерла 2001(2001)
Пахаваная
Бацькі Міхась Клімковіч
Марыя Клімковіч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Гады творчасьці з 1958

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 26 жніўня 1935 году ў Менску ў сям’і пісьменьніка Міхася Клімковіча. Маці, Марыя Язэпаўна, працавала настаўніцай гісторыі.

У 1953 годзе скончыла сярэднюю школу ў Менску. У 1958 годзе скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта БДУ імя У. І. Леніна.

Працавала карэктаркай, літсупрацоўніцай, адказнай сакратаркай газэты «Голас Радзімы» (1958—1970 гг.), літсупрацоўніцай газэты «Літаратура і мастацтва» (1970—1972 гг.), рэдактаркай у часопісе «Народная асьвета» (1972—1974 гг.), рэдактаркай рэдакцыі праграмаў для моладзі на Беларускім тэлебачаньні (1974—1977 гг.). У 1977—1990 гг. — адказная рэдактарка бюлетэня «Тэатральны Мінск». Апошнія гады працавала рэдактаркай у часопісе «Пачатковая школа».

Творчасьць

рэдагаваць

Выступала ў друку з 1958 году. Пісала апавяданьні, нарысы, казкі, тэатральныя рэцэнзіі, артыкулы. Асобным выданнем выйшла казка «Лалі-Лаль» (1974 г.), на аснове якой былі створаны тэле- і радыёспектаклі. Аўтарка п’есаў «Дар ляснога цара», «Баляда пра белую вішню», «Вясновая песьня». Напісала лібрэта опэр «Дзікае паляваньне караля Стаха» (пастаўлена ў 1989 г.) і «Францыск Скарына» (пастаўлена на Беларускім тэлебачаньні ў 1990 г.). Зрабіла пераклад з польскай мовы, рэстаўрацыю і сцэнічную рэдакцыю опэры XVIII ст. «Апалён-заканадаўца, альбо Парнас рэфармаваны» (апублікавана і пастаўлена ў 1989 г.).

Была старшынёй Камісіі па творчай спадчыне Івана Ласкова пры Саюзе пісьменьнікаў Беларусі і гэтай тэме прысьвечаныя наступныя яе публікацыі:

  • Па слядах яшчэ аднаго міфа. // Літаратура і мастацтва. Мінск. № 17. 26 красавіка 1991. С. 13.
  • Сотвар, Вялес і іншыя. // Літаратура і мастацтва. Мінск. № 36. 4 верасня 1992. С. 12.
  • Гісторыя — крыніца невычэрпная. // Літаратура і мастацтва. Мінск. № 23. 10 чэрвеня 1994. С. 7.
  • Светлы след будзе вечна жывым. Памяці Івана Ласкова. // Літаратура і мастацтва. Мінск. № 38. 23 верасня 1994. С.13.
  • Загадкі летапіснай Літвы. // Пачатковая школа. Мінск. № 5-6. 1997. С. 61-63.
  • Святлана Клімковіч. Радзіма ў кожнага адна. Са спадчыны Івана Ласкова. // Літаратура і мастацтва. Мінск. № 5. 31 студзеня 1997. С. 1; 14.
  • Святлана Клімковіч. Радзіма ў кожнага адна. [Белоруссия айар интеллигенциятын хаhыата ыалдьыттыыр] // Кыым. Дьокуускай. № 12. Кулун тутар 25 күнэ 1997. С. 3.
  • Письма Ивана Ласкова. / Эхо столицы. Якутск. № 95. 30 июля 1999. С. 18.
  • Из писем. // «Московский комсомолец» в Якутии. Якутск. № 21. 26 мая — 2 июня 2004. С. 12.
  • Лалі-Лаль. Казка. Мінск. 1974.
  • Сказка о царе Юрике и кузнеце Рымше. Пьеса-сказка в 2 действиях. Москва. 1981.
  • Змяіны кароль. Казкі, вершы. Мінск. 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гарэлік Л. М. Клімковіч Святлана. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1994. С. 270.
  • Грышкевіч В. М. Клімковіч Святлана. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1994. С. 270.
  • Клімковіч Святлана Міхайлаўна. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 342.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць