Міхалёва 3
(Перанакіравана з «Міхалёва 3-е»)
Міхалёва 3[1] — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 4 км ад чыгуначнае станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін.
Міхалёва 3 | |
трансьліт. Michaliova 3 | |
Першыя згадкі: | 1920-я |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Бабруйскі |
Сельсавет: | Бортнікаўскі |
Насельніцтва: | 55 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 225 |
Паштовы індэкс: | 213856 |
СААТА: | 7208804121 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′10″ пн. ш. 29°30′54″ у. д. / 53.08611° пн. ш. 29.515° у. д.Каардынаты: 53°5′10″ пн. ш. 29°30′54″ у. д. / 53.08611° пн. ш. 29.515° у. д. |
± Міхалёва 3 |
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваная ў 1920-я на былых панскіх землях былымі батракамі й галотай. Паводле перапісу 1926 году — пасёлак, 41 гаспадарка, 195 жыхароў. У 1930 годзе створаны калгас «Сёмы зьезд Саветаў». Напачатку 1997 году — 61 двор, 128 жыхароў. У вёсцы былі фэрма буйнога рагатага быдла, працавалі клюб і крама.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 55 жыхароў
- 2007 год — 80 жыхароў, 39 двароў[2]
- 1999 год — 115 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 73
- ^ Міхалёва 3 // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 193.
Літаратура
рэдагаваць- Міхалёва 3-е // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 583