Усходнеславацкая нізіна
Усходнеславацкая нізіна (па-славацку: Východoslovenská nížina) — нізіна, частка Альфёльда, якая разьмешчана на паўднёвым усходзе Славаччыны. Падзяляецца на Ўсходнеславацкае ўзвышша і Ўсходнеславацкую раўніну. На тэрыторыі Ўсходнеславацкай нізіны разьмешчаны гарады Вельке Капушаны, Вранаў-над-Топлёў, Кралёўскі Хлмец, Міхалаўцэ, Сэчаўцэ, Собранцэ, Трэбішаў.
На поўдні сяжуе з Вугоршчынай, на ўсходзе абмежавана граніцай з Украінай, на захадзе мяжуе са Сланскімі Врхамі, а на поўначы з Ондаўскім узвышшам і Вігарлатам.