Міхайла Манівід (? — па 1433) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста гарадзенскі (1422—1433).

Міхайла Манівід

Герб «Паўкозіч»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1433

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Манівід

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Манівід складаецца з фармантаў -ман-, які паходзіць ад германскага man 'чалавек', і -від-, які паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[1]. Такім парадкам, імя Манівід азначае «чалавек моцы»[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michael alias Moniwid (27 верасьня 1422 году)[3]; Monividi Grodensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[4]; Manewyd (1433 год)[5].

Біяграфія рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Не належаў да роду Войцеха Манівіда.

Упершыню ўпамінаецца ў Мельнскай умове (1422 год) як староста гарадзенскі. Увесну 1433 году як староства гарадзенскі зладзіў некалькі выправаў на землі Тэўтонскага ордэну[5].

Мова і культура рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Да акту Троцкай уніі (1433 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[6]:

ПЕЧАТЬ МОНИВИДОВА

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 23.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  3. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  4. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  5. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 262.
  6. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91.

Літаратура рэдагаваць