Мірапамазаньне
Мірапамазаньне (канфірма́цыя ад па-лацінску: confirmatio — «сьцьвярджэньне») — хрысьціянскае таінства памазаньня мірам пасьля хросту.
Падкляса ад | таінства |
---|---|
Веравызнаньне | хрысьціянства |
Выкарыстоўвае | міра |
Япіскапы асьвячаюць духмяны алей (міра) на Вялікдзень. Шматлікасьць духмянасьцяў у прыгатаваньні абазначае багацьце дароў Сьвятога Духа. У Старажытнасьці адпаведнікам таінства служыла ўскладаньне рук на галаву дабраславёнага чалавека. З апостальскага часу сьвятар чытае малітву, у якой просіць, каб Бог дараваў «пячатку дару Духа Сьвятога», а таксама «захаваў у Сваім асьвячэньні», умацаваў у «веры і праз збаўленчую боязь захаваў душу у праўдзе і чысьціні». Пасьля гэтага сьвятар памазвае твар, вочы, ноздры, вусны, вушы, грудзі, рукі і ногі, за кожным разам гаворачы: «Пячатка дару Духа Сьвятога». Гэта азначае, што мірапамазаны становіцца адгэтуль уласнасьцю Духа Сьвятога і, як прысьвечаны Богу, ён адлучаны ад асяродзьдзя грэшнікаў і далучаны да Божага народу[1].
Мірапамазаньне забавязвае да сьвятасьці і чысьціні. Дух Сьвяты асьвячае розум, пачуцьці, імкненьні і ўчынкі. Айцы Царквы прыраўноўваюць ласку мірапамазаньня да паветра, сьвятла і цяпла, якія гэтак-жа патрэбныя для жыцьця, як для ахрышчанага чалавека патрэбнай ёсьць атрыманая ў гэтым таінстве ласка. Пасьля мірапамазаньня сьвятар чытае Дзеі Сьвятых Апосталаў і Дабравесьце. Затым выцірае памазаныя часткі цела і падстрыгае валасы ў знак пакоры і гатоўнасьці на ахвярную службу Богу. Мірапамазаньне звычайна спалучаецца з хрышчэньнем, хаця можа адпраўляцца аддзельна. Адбываецца гэтак у выпадку, калі нехта ўжо быў ахрышчаны ў сваёй, напрыклад, каталіцкай царкве і цяпер хоча прыняць праваслаўе. Таксама бывае, што ахрысьціла некага асоба, якая не магла выканаць мірапамазаньня[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Паняцьце аб сьвятах і катэгорыях сьвятаў // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 2023 г. Праверана 28 сакавіка 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |