Мінданао (мора)
Міндана́о — міжастраўное мора Ціхага акіяна ў паўднёвай частцы Філіпінскага архіпэлягу. Разьмешчана паміж астравамі Сыкіхор, Бахол і Лейтэ на поўначы і востравам Мінданао на поўдні.
Мінданао | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Злучаецца зь Ціхім акіянам на ўсходзе пралівам Сурыгао. На захадзе злучаецца з морам Сулу.
Глыбіня да 1975 м. Сярэдняя гадавая тэмпэратура вады больш за 28 ° С, салёнасьць каля 34‰.
Плыні ў асноўным накіраваны на захад, іх хуткасьць да 2 км/гдз. Прылівы няправільныя паўсутачныя, вышынёй больш 2 м. У берагоў шмат каралавых утварэньняў.