Мора Сулавэсі
мора Ціхага акіяну
Сулавэсі (індан. Laut Sulawesi), Цэлебэскае мора — міжастраўное мора ў заходняй частцы Ціхага акіяна. Разьмешчана паміж астравамі Сулавэсі, Калімантан, Мінданао, Сангіхе і архіпэлягам Сулу. Плошча мора каля 453 тыс. км², глыбіня да 6220 м, тэмпэратура на працягу года 27-28 °С, Салёнасьць каля 34,5‰.
У архіпэлягу Сулу разьмешчана мноства каралавых рыфаў, а нізкія берагі Калімантана займаюць у асноўным мангравыя лясы.
Паверхневая плыні мора Сулавэсі фармуюцца пад дзеяньнем плыні Мінданао. Праз мора Сулавэсі вады Ціхага акіяна імкнуцца ў Індыйскі акіян.
Прылівы мора паўсутачныя, вышынёй больш за 3 м.