Усходне-Кітайскае мора
мора Ціхага акіяну
Усходне-Кітайскае мора — паўзамкнутае мора Ціхага акіяна паміж узьбярэжжам Усходняй Азіі (Кітай) і астравамі Рукю і Кюсю (Японія).
Плошча — 836 тыс. км².
Найбольшая глыбіня — 2719 м.
Сярэдняя тэмпэратура вады ў лютым ад 7 да 16 °C, у жніўні 27-28 °C.
Салёнасьць вады 30-34,5‰, ля вусьцяў рэк — 5-10‰.
Прылівы паўсутачныя (да 7,5 м).
Найбуйнейшая рака, якая ўпадае ва Ўсходне-Кітайскае мора — Янцзы.