Мора Камотас
Камо́тас (па-ангельску: Camotes Sea) — міжастраўное мора ў Філіпінскім архіпэлягу, паміж астравамі Лейтэ, Бахол і Сэбу. На поўначы злучаецца з морам Вісаян, на поўдні пралівамі Канігао й Бахол — з морам Мінданао.
Глыбіня да 323 м. У цэнтральнай частцы ўзвышаецца група астравоў Камотас. Клімат трапічны, мусонны. З чэрвеня па кастрычнік частыя тайфуны. Тэмпэратура вады ўзімку 24—27 ° С, улетку 28—29 ° С. Салёнасьць каля 34,5 ‰. Прылівы няправільныя паўсутачныя, іх велічыня 1—2 м.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|