Адкрыць галоўнае мэню

Сэрам (па-ангельску: Ceram) — міжастраўное мора ў Малайскага архіпэлагу, паміж астравамі Сэрам, Буру, Сула, Обі, Місаол (адносяцца да Малукскіх астравоў) і паўвостравам Чэндравасіх (Новая Гвінэя).

Плошча 161 тыс. км², аб’ём вады 173 тыс. км³, сярэдняя глыбіня 1074 м, найбольшая — 5319 м грунт — пясчаністы глей. Ля берагоў шматлікія каралавыя рыфы. Сярэдняя гадавая тэмпэратура вады на паверхні 27-28 °С, Салёнасьць каля 34‰. Прылівы няправільныя паўсутачныя, велічыня іх ад 1,7 да 2,3 м.

Галоўныя парты: Вару (в. Сэрам), Факфак (в. Новая Гвінэя).