Мікіта Дудо

беларускі футбаліст

Мікіта Дудо (нарадзіўся 15 красавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца ігуменскага «Коласа».

Мікіта Дудо
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 красавіка 1995(1995-04-15)[1] (29 гадоў)
Рост 184 см[2]
Вага 79 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Колас Ігумен[d]
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 Менск 2 (0)
2015 Энэргетык-БДУ 11 (1)
2018—2019 Маладэчна-2018 51 (21)
2020—2021 Астравец 35 (15)
2022—2024 Аўтазаводзец-Трактар[d] 36 (29)
2024—4 Колас Ігумен[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». За асноўную каманду мяшчанаў дэбютаваў 13 верасьня 2014 году ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны». Потым у жніўні 2015 года выправіўся ў арэнду ў «Зорку-БДУ»[3]. Дэбютаваў за клуб 9 жніўня 2015 году ў матчы супраць «Баранавічаў», вызначыўшыся таксама забітым дэбютным голам. Па заканчэньні арэнды пакінуў клюб.

У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Маладэчна-2018»[4], дзе бараніў колеры каманды ў Другой лізе. Быў адным з ключавых гульцоў клюбу. За два сэзоны згуляў у 51-м матчы чэмпіянату, у якіх вызначыўся 21 голам. У 2019 годзе стаў бронзавым прызэрам Другой лігі. Таксама атрымліваў узнагароды як найлепшы гулец клюбу[5].

У красавіку 2020 году стаў гульцом «Астраўца», дзе замацаваўся ў асноўнай камандзе. Прызнаваўся найлепшым гульцом клюбу, а таксама трапляў у сымбалічную зборную[6][7]. Быў пераможцам Другой лігі 2021 году. У сакавіку 2022 году далучыўся да сталічнага «Трактара». Быў найлепшым бамбардзірам каманды і розыгрышы Другой лігі рэгіёну Менск, вызначыўшыся 17 галамі ў 16 матчах. Аднак, гэта не дапамагло клюбу нават выйсьці ў стадыю плэй-оф. У 2024 году з шэрагам іншых футбалістаў трактарыстаў далучыўся да ігуменскага «Коласа».

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Зорка-БДУ 2015 Першая ліга 11 1
Маладэчна-ДЮСШ-4 2018 Другая ліга 25 9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць