Мікола Волкаў[a] (нар. 9 чэрвеня 1985, Менск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016).

Мікола Волкаў

лац. Mikoła Vołkaŭ
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1985(1985-06-09) (39 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гістарыяграфія[1], новы час[1], урбанізм[d][1], архітэктура[1] і артылерыя[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (2016)

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2008), магістэрскую праграму «Ахова і інтэрпрэтацыя гістарычна-культурнай спадчыны» ў ЭГУ (2009). У 2009—2010 гадох навучаўся ў магістратуры НАНБ, у 2011—2013 гадох — у асьпірантуры РІВШ пры БДУ, у 2013—2016 гадох — у асьпірантуры Інстытуту гісторыі НАНБ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Забесьпячэньне абароназдольнасьці рэзыдэнцыяў роду Радзівілаў на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVІ — пачатку XVІІІ ст.» (сьнежань 2016). Стажаваўся ва ўнівэрсытэце Марціна Лютэра ў Гале (2006), Варшаўскім унівэрсытэце (2010—2011), Вольным унівэрсытэце Бэрліна (2012—2013), Летувіскім эдукалягічным унівэрсытэце ў Вільні (2014).

Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі НАНБ і Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі. У 2020 годзе браў удзел у пратэстах супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня, за што арыштоўваўся рэжымам Лукашэнкі[2]. 17 лістапада трапіў у лік навукоўцаў, якім кіраўніцтва НАНБ не працягнула кантракту[3].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледуе абарончую архітэктуру, урбаністыку і артылерыю Вялікага Княства Літоўскага ў XVІ—XVІІІ стагодзьдзях

Аўтар больш за 50 публікацыяў, у тым ліку кніг «Артылерыя Нясьвіскага замка» (2015) і «Слуцак на старых плянах» (2017).

Асноўныя працы

рэдагаваць
  • Артылерыя Нясвіжскага замка. — Менск, 2015. — 188 с.
  • Слуцк на старых планах. — Менск, 2017. — 159 с.
  • Міжнародная выстава «Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст.» (Мірскі замак, 21 красавіка — 24 верасня 2017 г.)г.) : каталог. — Мір, 2017. — 264 с. (у суаўтарстве з К. Карлюком).
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI — пачатку XVIII ст. — Менск, 2020. — 215 с.

Артыкулы

рэдагаваць
  • Глуская фартэцыя // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2011. Выпуск 20. Археалагічныя даследванні на Беларусі ў 2008 г. С. 209—226. (у суаўтарстве з І. Ганецкай)
  • Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка // Беларускі гістарычны часопіс (далее — БГЧ). 2012. № 1. С. 11—24.
  • Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI — пачатку XVIII стст. // ARCHE. Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. 2012. № 6. С. 41—91.
  • Да пытання аб аўтарстве калекцыі малюнкаў сярэдзіны XVII ст. з архіва князёў Радзівілаў // БГЧ. 2012. № 7. С. 34—38.
  • Нясвіжскі замак у Вялікай Паўночнай вайне // Вялікае Княства Літоўскае: Права. Вайна. Дыпламатыя / Пад рэд. С. Ф. Сокала, А. М. Янушкевіча. Мінск, 2012. С. 219—238.
  • Слуцкая цытадэль XVII—XVIII ст. // Беларускі гістарычны агляд. 2012. Т. 19, сш. 1—2. С. 31—66.
  • Панарама Старога Быхава другой паловы XVII ст. // БГЧ. 2013. № 5. С. 16—24.
  • Арганізацыя і забеспячэнне будаўніцтва фартыфікацый у Слуцку пры Багуславе Радзівіле (1654—1669 гг.) // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы : науч. сб. Вып 5. Минск, 2012. С. 188—204.
  • Private Festungen der Magnaten als Element des Verteidigungssystems der Republik am Biespiel der Stadtfestung Słuck // «Sinflut und Simplicissimus» Österreich und Polen im 17. Jahrhundert. Acta Austro-Polonica. 2013. Bd. V. S. 157—162.
  • Архітэктура Старога замка часоў Вітаўта ў Гародні // БГЧ. 2014. № 2. С. 17—34.
  • Будаўніцтва бастыённага замка Яна Караля Хадкевіча ў Ляхавічах // Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII стст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014. С. 343—356.
  • Рэчыца ў часы Вялікага Княства Літоўскага // БГЧ. 2014. № 5. С. 3—17. (у суаўтарстве з В. Голубевым)
  • Абарончыя рэзідэнцыі як сімвал самарэпрэзентацыі магнатэрыі (на прыкладзе роду Радзівілаў) // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2015. Вып. 30. С. 67—74.
  • Архітэктура Старога замка ў Гродна ў XVI—XVIII стст.: выгляд і прызначэнне збудаванняў размешчаных уздоўж нёманскай сцяны // БГЧ. 2015. № 11. С. 5—22.
  • Мядзельскі замак у святле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2015. Вып. 13. С. 65—92. (у суаўтарстве з М. Плавінскім)
  • Оборонительные сооружения Беларуси и Украины середины XVII века на рисунках Абрахама ван Вестерфельда и набросках из архива Радзивиллов в Минске // Новые материалы по истории фортификации. 2016. Вып. 2. С. 40—52.
  • Мірскі замак у XVI—XVIII стст.: гісторыя будаўніцтва і эвалюцыя функцыянальнага прызначэння // БГЧ. 2016. № 9. С. 29—45.
  • Карціны і габелены на батальныя сюжэты XVI—XVIII стст. у аздабленні Нясвіжскага замка / М. А. Волкаў // Архіварыус. 2016. Вып. 14. С. 132—144.
  1. ^ Поўнае імя — Мікалай Аляксандравіч

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць