Мікалай Федарэнка
Мікалай Міхайлавіч Федарэнка (23 студзеня 1922, в. Рагозіна, Аршанскі раён, БССР — 1 верасьня 2000, Беларусь) — беларускі мастак.
Мікалай Федарэнка | |
Дата нараджэньня | 23 студзеня 1922 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 верасьня 2000 (78 гадоў) |
Жанры | пэйзаж |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1938—1941 гг. вучыўся ў Магілёве ў гарадзкой студыі выяўленчага мастацтва. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Бэрліну. Пасьля дэмабілізацыі вярнуўся ў Магілёў і заняўся творчай дзейнасьцю. У 1962 годзе прыняты ў Саюз мастакоў БССР
Творчасьць рэдагаваць
У мастацкіх вэрнісажах удзельнічаў з 1957 году. Працаваў пераважна ў жанры індустрыяльнага і лірычнага пэйзажу. Лепшыя творы — «Бярозкі. Восень», «Сонечны дзень», «Беларускі пэйзаж», «Калгасныя фэрмы», «Пачатак вясны», «Крычаўскі цэмэнтны завод», «Магілёўская фабрыка штучнага валакна», «Мая Магілёўшчына» і інш. Творы вызначаюцца плястычнай завершанасьцю, гарманічным калярытам, эмацыянальнай насычанасьцю, ясным светаадчуваньнем.
Літаратура рэдагаваць
- Кавалёў, В. Памяці мастакоў-ветэранаў / Віктар Кавалёў // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 20 траўня. — С. 23.
- Ножников, Н. «Вечерний Могилев» — на выставке / Николай Ножников // Вечерний Могилев. — 2002. — 1 лютага — С. 5.
- Строгіна, С. Федарэнка Мікалай Міхайлавіч / Святлана Строгіна // Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны: зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. — Менск, 2009. — С. 161—162.
- 343 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. Федарэнка Мікалай Міхайлавіч.
- Федарэнка Мікалай Міхайлавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Менск, 1998. — С. 552.
- 29 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — С. Федарэнка.
- Яршоў, І. Вялікая Айчынная вайна ў творах мастакоў Оршы і Аршаншчыны / І. Яршоў // Телеком-экспресс (Орша). — 2009. — 7 траўня, 14 мая.