Мікалай Турбін
Мікалай Мацьвеевіч Турбін (16 чэрвеня 1832, места Ялец, цяпер Ліпецкая вобласьць — 20 лістапада 1913) — беларускі і расейскі археоляг. Правадзейны чалец Маскоўскага археалягічнага таварыства. Генэрал ад інфантэрыі.
У 1856 скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генштабу. Служыў начальнікам штабу дывізіі ў Вільні і Менску. Дасьледаваў курганы ў Быхаўскім, Амсьціслаўскім, Аршанскім паветах, каля вёскі Дымава на Магілёўшчьше, разам з Яўстафіем Тышкевічам — у Барысаўскім, Менскім, Ігуменскім паветах. Праводзіў раскопкі ў Заслаўі. Арганізатар і першы старшыня Маскоўскага нумізматычнага таварыства. Удзельнік 1-га Міжнароднага археалягічнага зьезду ў 1912 року.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.