Мікалай Пачкаеў
Мікалай Пачкаеў (нарадзіўся ў 1973 году, Менск) — беларускі грамадзкі дзяяч, дзяяч беларускай дыяспары, старшыня Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі, заступнік Старшыні Рады БНР.
Мікалай (Мікола) Пачкаеў | |
Заступнік старшыні Рады БНР | |
---|---|
2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Івонка Сурвілла |
Сакратар інфармацыі Рады БНР | |
Наступнік: | Алесь Чайчыц |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1973 Менск |
Партыя: | у мінулым Партыя БНФ |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Кембрыдзкі ўнівэрсытэт і Цэнтральнаэўрапейскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: |
![]() |
БіяграфіяРэдагаваць
Скончыў сярэднюю школу №4 у Менску (1990), у 1990 годзе паступіў на беларускамоўную плынь гістарычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту, з 1992 на аддзяленьні (пазьней факультэце) міжнародных дачыненьняў, у 1994—1995 у Ўітан (Wheaton) каледжы (ЗША), выпускнік БДУ 1996 г. У 1996—1997 на магістарскай праграме ў Цэнтральна-Эўрапейскім унівэрсытэце (Будапэшт, Вугоршчына), у 1997—1998 на магістарскай праграме ва ўнівэрсытэце Кембрыджу (Вялікабрытанія), далей тамсама на доктарскай праграме.[1]
Удзельнік акцыяў Беларускага Народнага Фронту з 1989 году, назіральнік ад Партыі БНФ падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году, у 1997 сябра Маладзёвай Фракцыі БНФ, заснавальнага камітэту і ўдзельнік устаноўчага сойму Маладога Фронту, абраны сябрам Сойму БНФ і Партыі БНФ, сябра Міжнароднай Камісіі, сябра дэлегацыі БНФ на кансультацыях дзеля перамоваў з уладамі за пасярэдніцтвам АБСЭ ў 1999—2000 г., у 1996-1997 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Вугоршчыне, у 1997—2006 г. прадстаўнік Партыі БНФ у Вялікабрытаніі.[1]
Стала ў Вялікабрытаніі з 2000 году, працуе тэхнічным перакладчыкам, аналітыкам міжнароднай палітычнай рызыкі і інвэстыцыйнага клімату. Аўтар артыкулаў у «Нашай Ніве», «Спадчыне», «Архэ», «Нашым Слове», «Навінах БНФ», «Вялікае княства Літоўскае: энцыкляпэдыя», «Belarusian Review» і іншых, шматлікіх рэпартажаў зь Вялікабрытаніі для беларускай службы «Радыё Свабода» (2001—2006).
Сакратар Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі ў 2003—2004 гг., абраны намесьнікам старшыні ЗБВБ у 2004 г., пераабраны ў 2005—2010 гг. З 2013 году — старшыня.[2]
Сябра Рады БНР (з 2005 г.), Заступнік старшыні Рады БНР (з 2016 г.)[3]
Узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.[4]
ЛітаратураРэдагаваць
- Гардзіенка Натальля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010.
- Мікола Пачкаеў, «Навіны БНФ», №8 (87) 9 верасьня 2005, стар. 12.
СпасылкіРэдагаваць
- “Актуальная нацыянальная ідэя сёння — адстаяць незалежнасць краіны” - інтэрвію для Эўрарадыё, 31/10/2019
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Гардзіенка Натальля. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010., стар. 554.
- ^ Згуртаванне беларусаў Вялікабрытаніі ўзначаліў Мікола Пачкаеў
- ^ У НЬЮ-ЁРКУ ПРАЙШЛА СЭСІЯ РАДЫ БНР - Афіцыйны сайт Рады БНР, 21.3.2016
- ^ УРУЧЭНЬНІ МЭДАЛЁЎ ДА СТАГОДЗЬДЗЯ БНР У ВІЛЬНІ 22-23 ЛІСТАПАДА 2019 Г. - Афіцыйны сайт Рады БНР, 27.11.2019