Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт

унівэрсытэт у Вене і Будапэшце

Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт (па-вугорску: Közép-európai Egyetem, па-нямецку: Zentraleuropäische Universität, па-ангельску: Central European University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэту і з сядзібамі ў Будапэшце і Вене. Навучаньне вядзецца на ангельскайй мове. Установа мае падвойную вугорскую і амэрыканскую акрэдытацыю.

Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт
Central European University
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1991
Рэктар Майкл Грант Ігнацьеў, John Shattuck[d], Yehuda Elkana[d][1], Josef Jařab[d][2], Alfred Stepan[d], William Newton-Smith[d] і Шаліні Рандэрыя[d]
Колькасьць пэрсаналу
Месцазнаходжаньне
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], Alliance of Leading European Universities in Economic and Social Sciences[d][4], arXiv[d][5], ORCID[d][6], Open Society University Network[d][7] і Austrian Academic Library Consortium[d][8]
Вэб-сайт ceu.edu (анг.)

Агульная характарыстыка

рэдагаваць

Мэтодыка выкладаньня ўстановы апэлюе да адукацыйных традыцый амэрыканскіх унівэрсытэтаў. Унівэрсытэт заахвочвае студэнтаў і выкладчыкаў праводзіць параўнальныя і міждысцыплінарныя дасьледаваньні. Установа адрозьніваецца міжнародным характарам: штогод ва ўнівэрсытэце прымаюць больш за 1500 замежных студэнтаў з больш чым 100 краін і каля 300 выкладчыкаў з больш чым 30 дзяржаў. Большасьць студэнтаў атрымліваюць поўнае або частковае пакрыцьцё выдаткаў на навучаньне і пражываньне ў Будапэшце дзякуючы стыпэндыяльнай сыстэме, якая фінансуецца Джорджам Сорасам, які зьяўляецца адным з заснавальнікаў установы.

Факультэты

рэдагаваць
  • Дзяржаўнага кіраваньня
  • Эканомікі і бізнэсу
  • Філязофіі
  • Гэндэрных дасьледаваньняў
  • Гісторыі
  • Кагнітывістыкі
  • Прыкладной матэматыкі
  • Навук аб навакольным асяродзьдзі
  • Паліталёгіі
  • Права
  • Сацыялёгіі і сацыяльнай антрапалёгіі
  • Міжнародных адносін
  • Сярэднявечных навук
  • Нацыяналістычных навук
  • Школа сацыяльнай палітыкі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць