Мяжанскі раён
Мяжанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1924—1931 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Мяжа.
Мяжанскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Мяжа |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасаваньня | 8 ліпеня 1931 |
Час існаваньня | 1924—1931 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утварыўся 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930). Падзяляўся на 9 сельсаветаў: Вышадзкі, Вярэцкі, Газьбенскі (Газьбянскі), Зайкаўскі, Мяжанскі, Палоўскі, Паташненскі (Паташнянскі), Руднянскі (Рудненскі), Шабраўскі (Шаброўскі). Па скасаваньні (8 ліпеня 1931) тэрыторыя ўвайшла ў склад Сураскага і Гарадоцкага раёнаў[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 248