Газьбенскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Газьбянскі сельсавет»)

Га́зьбенскі сельсавет, Газьбя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Газьба.

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Мяжанскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Гарадоцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Мехаўскага раёну.

Станам на 1 студзеня 1947 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Баньнікі.

18 сакавіка 1958 году раён перайменаваны ў Езярышчанскі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Гарадоцкага раёну.

8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, 9 сельскіх населеных пунктаў перададзены Руднянскаму сельсавету, астатнія дзьве вёскі — Мяжанскаму сельсавету[1].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 23
  • 8 красавіка 2004 году — 11

Літаратура

рэдагаваць