Мэт’ю Раян

аўстралійскі футбаліст

Мэт’ю Раян (па-ангельску: Mathew Ryan; нар. 8 красавіка 1992 году, Пламптан, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, галкіпэр клюбу «Арсэнал Лёндан» (у арэндзе з «Брайтан энд Гоўв Альбіён») і нацыянальнай зборнай Аўстраліі.

Мэт’ю Раян
Chile VS. Australia (14) (cropped).jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 красавіка 1992(1992-04-08)[1] (29 гадоў)
Пламптан
Рост 184 см
Вага 73 кг
Пазыцыя брамнік[d]
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Лёндан
Нумар 33
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2010
2010
2013—2015
2015—2017
2017
2017—
2021—
Сэнтрал Кост Марынэрз
Блэктаўн Сіці (арэнда)
Бруге
Валенсія
Генк (арэнда)
Брайтан энд Гоўв Альбіён
Арсэнал Лёндан (арэнда)
31 (0)
0 (0)
77 (0)
10 (0)
17 (0)
121 (0)
0 (0)
Зборныя
2012—2019 Аўстралія 58 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 студзеня 2021.

Кар’ераРэдагаваць

КлюбнаяРэдагаваць

Мэт’ю пачаў кар’еру ў клюбе «Сэнтрал Кост Марынэрз».

30 траўня 2013 году Раян перайшоў у склад бэльгійскага клюбу «Бруге», аднак сума трансэфру не была разгалошаная. 27 ліпеня брамнік дэбютаваў у складзе новага клюбу ў першым жа матчы сэзону. «Бруге» на хатнім стадыёне атрымаў перамогу над «Шарлеруа», пры гэтым Мэт’ю пакінуў браму без прапушчаных галоў.

Пасьля шэрагу шыкоўных выступаў эўрапейскія гіганты, як то «Лівэрпул», пачалі сачыць за брамнікам[2].

У ліпені 2015 году «Бруге» прадаў Раяна «Валенсіі»[3]. У 2015 годзе прызнаны гульцом года ў Аўстраліі[4].

У студзені 2017 году «Валенсіі» аддала Раяна ў анэнду «Генку» тэрмінам да 30 чэрвеня 2017 году[5]. У чэрвені 2017 году перайшоў з «Валенсіі» ў «Брайтан энд Гоўв Альбіён», сума трансфэру стала рэкорднай для Брайтана[6]. У сэзоне 2019-2020 гадоў правёў 11 матчаў, прапусьціў 19 галоў, у тым ліку тры ад Лэстэра у 12 туры, пасьля чаго больш не выходзіў на поле ў складзе «Брайтана»[7].

У студзені 2021 году перайшоў у «Арсэнал Лёндан» на правох арэнды да канца сэзону[8].

МіжнароднаяРэдагаваць

У 2014 годзе Раян быў уключаны ў склад нацыянальнай зборнай Аўстраліі на чэмпіянат сьвету, дзе правёў усе 3 матчы на групавым этапе.

ДасягненьніРэдагаваць

«Сэнтрал Кост Марынэрз»:

«Бруге»:

Аўстралія:

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Мэт’ю Раянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў