Мясро́п Машто́ц (па-армянску: Մեսրոպ Մաշտոց; каля 361/362, вёска Хацык, правінцыя Тарон, ля возера Ван — 17 лютага 440, Вагаршапат) — армянскі лінгвіст, місіянэр, перакладнік Бібліі. Найболей вядомы стваральнік армянскага альфабэту, заснавальнік армянскай літаратуры і пісьмовасьці. Сьвяты Армянскай Апостальскай і Каталіцкай цэркваў.

Мясроп Маштоц
Մեսրոպ Մաշտոց
Гравюра XIX стагодзьдзя
Дата нараджэньня 361 або 362
Месца нараджэньня Вялікая Армэнія, правінцыя Тарон, в. Хацык
Дата сьмерці 17 лютага 440
Месца сьмерці Марзпанская Армэнія, Вагаршапат
Месца пахаваньня
Занятак перакладнік, мовазнаўца, перакладнік Бібліі
Навуковая сфэра лінгвістыка
Вядомы як стваральнік армянскага альфабэту
Вучні Маўсэс Харанацы, Карун, Езьнік Кахбацы, Вардан Маміканян, Яўсэп Ваяцдзорцы