Дзяржава Сасанідаў
Дзяржава Сасані́даў — дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе на тэрыторыях сучасных Ірану, Аўганістану, Іраку, Каўкаскай Альбаніі, большай часткі Азэрбайджану, Армэніі і Грузіі. Існавала з 224 па 651 год. Кіравалася дынастыяй Сасанідаў.
Эраншахр | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | сярэднепэрсыдзкая, арамейская | |||
Сталіца | Ктэсіфон | |||
Этнічны склад | іранцы, армяне, жыды, арабы, асырыйцы, грузіны | |||
Канфэсійны склад | зараастрызм, таксама хрысьціянства, маніхейства |
Найбольшага росквіту імпэрыя дасягнула пры Хасрове I Анушырване, найбольшага (але кароткачасовага) пашырэньня межаў — у кіраваньне Хасрова II Парвіза (Абарвеза, Апарвеза, «Пераможнага») — унука Хасрова I Анушырвана і сына Армізда III, і ўключала землі цяперашніх Ірану, Іраку, Азэрбайджану, Армэніі, Аўганістану, усходнюю частку сучаснай Турэччыны і часткі цяперашніх Індыі, Сірыі, Пакістану; часткова тэрыторыя сасанідзкай дзяржавы захоплівала Каўказ, Цэнтральную Азію, Арабійскі паўвостраў, Эгіпет, землі цяперашніх Ярданіі, Ізраілю і Палестыны, пашырыўшы Сасанідзкі Іран (хоць і кароткачасова) амаль да межаў дзяржавы Ахемэнідаў.
У сярэдзіне VII стагодзьдзя імпэрыя Сасанідаў была зьнішчаная і паглынута Арабскім халіфатам.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗаснаваная Ардашырам I, які ў 224 зьнішчыў Парфянскае царства і ў 226/227 каранаваўся царом у м. Ктэсіфоне, які зрабіў сталіцай дзяржавы. Ягоны сын Шапур I (239—272) далучыў да дзяржавы Сасанідаў вялікія вобласьці на захадзе і ўсходзе ад Ірану, вёў пасьпяховыя войны супраць Рымскай імпэрыі. Дзяржаўнай рэлігіяй стаў зараастрызм, жрацы якога (магі) аказвалі вялікі ўплыў на дзяржаўныя справы, асабліва з часоў Шапура II (309—379). У канцы V ст. дзяржава Сасанідаў вяла барацьбу з эфталітамі, у бітве зь якімі загінуў цар Пэроз (459—484). Востры сацыяльны крызіс часоў кіраваньня Кавада I (488—496 і 499—531) выклікаў маздакіцкі рух. Пры Хасрове I Анушырване (531—579) унутранае становішча стабілізавалася, краіна падзеленая на 4 вобласьці: Харасан, Азэрбайган, Німруз і Харабаран (Мэсапатамія); усталяваўся падзел грамадзтва на саслоўі, прывілеяванае становішча сярод якіх займалі магі і воіны (азаты). Пры Хасрове II Парвізе (591—628) дзяржава Сасанідаў вяла вайну зь Бізантыйскай імпэрыяй (602—628), захапіла Сырыю, Палестыну, Эгіпет, большую частку Малой Азіі, але потым сасанідзкія войскі пацярпелі паразу, і ўсе заваяваньні былі страчаныя. Вайна зьнясіліла дзяржаву Сасанідаў напярэдадні арабскіх заваяваньняў. Арабы разьбілі войскі Сасанідаў у бітвах пры Кадысіі (637) і Нехавэндзе (642). Са сьмерцю цара Ездэгерда III (632—651/652) дзяржава Сасанідаў спыніла існаваньне, а ейныя землі ўвайшлі ў склад Арабскага халіфату.
Гаспадарка
рэдагавацьАсноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, рамёствы. Вёўся гандаль з Кітаем, Індыяй, краінамі Міжземнамор’я.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1973. — Т. 9. Рабкор — Сочы. — 640 с. С. 366,367