Мэмарыял ахвярам камунізму

мэмарыял у Вашынгтоне на скрыжаваньні Масачусэтс-авэню і G-стрыт за два кварталы ад чыгуначнага вакзалу й на адлегласьці бачнасьці ад Капі
Славутасьць
Мэмарыял ахвярам камунізму
Victims of Communism Memorial
Краіна ЗША
Горад Вашынгтон (акруга Калюмбія)
Каардынаты 38°53′54.56″ пн. ш. 77°0′43.39″ з. д. / 38.8984889° пн. ш. 77.0120528° з. д. / 38.8984889; -77.0120528Каардынаты: 38°53′54.56″ пн. ш. 77°0′43.39″ з. д. / 38.8984889° пн. ш. 77.0120528° з. д. / 38.8984889; -77.0120528
Дата заснаваньня 2007
Будаваньне 20062007 гады
Мэмарыял ахвярам камунізму на мапе ЗША
Мэмарыял ахвярам камунізму
Мэмарыял ахвярам камунізму
Мэмарыял ахвярам камунізму
Мэмарыял ахвярам камунізму на Вікісховішчы

Мэмарыя́л ахвя́рам камуні́зму (па-ангельску: Victims of Communism Memorial) — мэмарыял у Вашынгтоне (ЗША) на скрыжаваньні Масачусэтс-авэню і G-стрыт за два кварталы ад чыгуначнага вакзалу й на адлегласьці бачнасьці ад Капітолія.

Мэмарыял закліканы, па задуме яго стваральнікаў, «…увекавечыць памяць больш за сто мільёнаў ахвяраў камунізму, славу тых, хто пасьпяхова супрацьстаяў камуністычнай тыраніі, расказаць цяперашнім і будучым пакаленьням аб злачынствах камунізму супраць чалавецтва, і аддзячыць тых, хто дапамог выйграць халодную вайну»[1].

Гісторыя стварэньня

рэдагаваць

Законапраект аб пабудове помніка быў прапанаваны кангрэсмэнам-рэспубліканцам Данай Рорабахером і сэнатарамі Клэйборном Пелла й Джэсі Хэлмс і аднагалосна прыняты 17 сьнежня 1993 г. як закон 103—199 профіль 905 [1]. У лістападзе 2005 камісія плянаваньня Капітолія ўхваліла праект помніка. Ён уяўляе сабой трохмятровую бронзавую копію статуі «Багіні дэмакратыі», пабудаванай з пап’е-машэ кітайскімі студэнтамі падчас падзей на плошчы Цяньаньмэнь 1989, якая, у сваю чаргу, ўяўляла сабой грубую копію Статуі Свабоды. Будаўніцтва пачалося ў верасьні 2006 году.

Цырымонія адкрыцьця

рэдагаваць
 
Прэзідэнт Буш на цырымоніі адкрыцьця помніку

Помнік быў адкрыты 12 чэрвеня 2007 году, у 20-ю гадавіну выступу Роналда Рэйгана у Бэрліне, які заклікаў да да дэмантажу Бэрлінскае сьцяны. На цырымоніі прысутнічалі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, віетнамскі паэт Нгуен Ці Тхьен, які правёў у камуністычных турмах 27 гадоў, кітайскі дысыдэнт У Хунда, які знаходзіўся ў кітайскіх лягерах 19 гадоў, і іншыя дысыдэнты й антыкамуністы.[2]

Падчас сваёй прамовы пры адкрыцьці помніка Джордж Буш сказаў:

Агульная колькасьць ахвяраў у імя камуністычнай ідэі ашаламляе. Яно гэтак вяліка, што дакладны падлік немагчымы. Па некаторых адзнаках, камунізм забраў жыцьцё дзясяткаў мільёнаў людзей у Кітаі й Савецкім Саюзе, мільёнаў людзей у Паўночнай Карэі, Камбоджы, Афрыцы, Афганістане, Віетнаме, Усходняй Эўропе й іншых частках зямной кулі. За гэтымі лічбамі стаяць лёсы людзей, са сваімі сем’ямі й марамі, чые жыцьцё было спыненае тымі, хто імкнуўся да таталітарнае ўлады. Некаторыя зь іх добра вядомыя. Сярод іх швэдзкі дыплямат Рауль Валенберг, які выратаваў ад нацыстаў сто тысяч габрэяў, але быў арыштаваны па загадзе Сталіна й кінуты ў Маскве ў турму на Лубянцы, дзе бясьсьледна зьнік. Сярод іх польскі сьвятар Ежы Папялушка, які хаваў у сваёй царкве актывістаў «Салідарнасьці» й быў выкрадзены, зьбіты й патоплены тайнай паліцыяй. Сьмерці гэтых людзей часта ўспамінаюць — і за імі стаяць яшчэ мільёны невядомых, забітых жорсткай рукой камунізму. Сярод іх нявінныя украінцы, умораныя голадам падчас сталінскага вялікага голаду, рускія, забітыя падчас сталінскіх рэпрэсій, летувісы, латышы й эстонцы, пагружаныя на вазы для жывёлы й дэпартаваныя ў арктычныя лягеры сьмерці савецкага камунізму. Сярод іх кітайцы, забітыя ў гады Вялікага скачка й Культурнае рэвалюцыі, камбаджыйцы, што загінулі ад рэпрэсій рэжыму Пол Пота, грамадзяне Усходняе Германіі, застрэленыя пры спробе перабрацца праз Бэрлінскую сьцяну й імкненьні да свабоды, палякі, расстраляныя ў Катынскім лесе, этыёпы, перарэзаныя падчас чырвонага тэрору, індзейцы міскіта, забітыя сандзінісцкай дыктатурай Нікарагуа, і ўцекачы з Кубы, якія патанулі, спрабуючы бегчы ад тыраніі. Мы ніколі не даведаемся імёнаў ўсіх, хто загінуў, але ў гэтым сьвяшчэнным месцы невядомыя ахвяры камунізму будуць асьвечаныя для гісторыі, і іх заўсёды будуць памятаць[3].

Рэакцыя апанэнтаў

рэдагаваць

У хуткай рэакцыі на ўстаноўку помніка праціўнікі гэтага рашэньня раскрытыкавалі амэрыканскія ўлады, па чыёй ініцыятыве быў узьведзены манумант.

У прыватнасьці, лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў адмовіў амэрыканскай адміністрацыі ў маральным праве на крытыку:

Колькі б амэрыканскі прэзыдэнт ні адкрываў помнікаў, гэта ня змые зь ягоных рук кроў забітых мірных жыхароў у Іраку, Аўганістане й Самалі, а таксама сэрбаў у Косаве. А амэрыканскі канцлягер у Гуантанама, роўна як і таемныя турмы ЦРУ ва Ўсходняй Эўропе назаўжды застануцца ў чорным сьпісе злачынстваў глябалізатараў. Менавіта сыстэма рабаваньня, што насаджваецца ЗША й спадаром Бушам, «залатым мільярдам» усяго астатняга сьвету вінаватая ў тым, што ад голаду пакутуе амаль мільярд чалавек, а штодня ад недаяданьня памірае 17 тыс. дзяцей. Скідаючы сацыяльныя й экалягічныя выдаткі глябальнага капіталізму на ўсё чалавецтва, ЗША й іх хаўрусьнікі вінаватыя ў незьлічоных бедзтвах народаў плянэты[4].

Прэс-сакратар МЗС КНР Кінь Ган заявіў:

Некаторыя палітычныя сілы ў ЗША, зыходзячы з мэнталітэту халоднае вайны й палітычнай каньюнктуры, падбухторваюць да супрацьстаяньня паміж рознымі ідэалёгіямі й сацыяльнага ладу[5]

.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Мэмарыял ахвярам камунізмусховішча мультымэдыйных матэрыялаў