Генадзь Зюганаў
Генадзь Андрэевіч Зюганаў (нар. 26 чэрвеня 1944, Мымрына, Арлоўская вобласьць), расейскі палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі I—VI скліканьняў, лідэр партыі КПРФ з заснаваньня.
Генадзь Андрэевіч Зюганаў лац. Hienadź Andrejevič Ziuhanaŭ | |
па-расейску: Геннадий Андреевич Зюганов | |
![]() | |
| |
---|---|
з 12 сьнежня 1993 | |
28 лютага 1994 — 20 сакавіка 1996 | |
20 сакавіка 1996 — 2 сакавіка 2004 | |
24 студзеня 2005 — 24 студзеня 2016 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 26 чэрвеня 1944[1][2] (80 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Сужэнец | Надзея Васільеўна Зюганава (Амелічава) |
Дзеці | Andrey Zyuganov[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Сайт | kprf.ru/personal/… (рас.) |
У 1969 годзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт Арлоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Пад час вучобы служыў у арміі. Разьмеркаваны на пасаду выкладчыка ў Арлоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1970 годзе абраны дэпутатам Арлоўскага абласнога і гарадзкога савета. У 1972 годзе пачаў партыйную кар’еру. У 1978 годзе паступіў у Акадэмію Грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. У 1980 годзе абараніў дысэртацыю на атыманьне навуковай ступені кандыдата навук. У 1983 годзе пачаў працаваць у ЦК КПСС. У 1990 годзе абраны дэлегатам устаноўчага зьезду Камуністычнай партыі РСФСР. Дэлегат XXVIII зьезду КПСС. Пасьля стварэньня ў лютым 1991 году Каардынацыйнага савета патрыятычных рухаў абраны яго старшынёй. У 1993 годзе абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Расеі. У 1993 годзе пачаў пісаць артыкулы ў газэце «Советская Россия». У 1995 годзе атымаў навуковую ступень доктара філязофскіх навук. Чатыры разы балятаваўся на пасаду прэзыдэнта Расеі (1996, 2000, 2008, 2012). У 2016 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Дружбы народаў (Беларусь)[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Mathews J. H. Gennady Andreyevich Zyuganov // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Gennadij Sjuganow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 чэрвеня 2016 г. № 199 Аб узнагароджанні
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Агитационные материалы в поддержку лидера КПРФ Г. А. Зюганова (рас.)
- Зюганов, Геннадий в Лентапедии (рас.)
Интервью
рэдагаваць- Воля к борьбе. Беседа игумена Алексия (Просвирина) с лидером Народно-Патриотического Союза России Г. А. Зюгановым [1] // Русь православная, № 4, 1999 г.
- Святая Русь и кощеево царство. Интервью Г. А. Зюганова [2]
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |